З узнагародай!

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, мэтанакіраваную работу па ўмацаванні сямейнага інстытута і аказанні дзяржаўнай дапамогі сем’ям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ў сувязі з 50-гадовым юбілеем узнагароджана дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Ляхавіцкага раёна Наталля Пішч.

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё сістэмы мясцовага кіравання і самакіравання і ў сувязі з 45-гадовым юбілеем узнагароджаны дырэктар ААТ «Шлях новы», член прэзідыума Ляха-
віцкага раённага Савета дэпутатаў, дэпутат Навасёлкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Андрэй Коктыш.