У Ляхавічах сітуацыя з ліквідацыяй наступстваў снежнага цыклона знаходзіцца на пастаянным кантролі раённай улады

Сітуацыя з ліквідацыяй наступстваў снежнага цыклона знаходзіцца на пастаянным кантролі раённай улады

Праведзена пазачарговае пасяджэнне раённай камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Ляхавіцкім райвыканкаме. Распрацавана схема ўзаемадзеяння ўсіх службаў і арганізацый пры праходжанні цыклона і для ўхілення яго наступстваў. Кіраўнікі дарожнай, камунальнай службаў, раёна электрасетак, АДАІ РАУС, РАНС, райбальніцы пастаяннай трымаюць справаздачы аб сітуацыі ў падначаленных установах.

На дарогах раёна і вуліцах населеных пунктаў працуе 24 адзінкі тэхнікі камунальнай и дарожнай службаў, задзейнічана 13 адзінак тэхнікі сельгаспрадпрыемстваў.

 У расчыстцы тэрыторыі ад снегу дапамагаюць тэхнікай і людзьмі розныя установы, прадпрыемствы і арганізацыі — як у горадзе, так і сельскіх населеных пунктах.

Любая дапамога па расчыстцы снегу будзе вельмі дарэчы!