Брыгады Ляхавіцкага раёна электрасетак знаходзяцца ў гатоўнасці

Усе брыгады Ляхавіцкага раёна электрасетак знаходзяцца ў гатоўнасці у любы момант выехаць на ліквідацыю аварыйных сітуацый

Для гэтага ў наяўнасці неабходная тэхніка, запас паліва і, канешне ж, поўнасцю ўкамплектаваны брыгады, расказаў начальнік раёна электрасетак Дзмітрый Шашнін.

Увечары 8 студзеня ў раёне было адключэнне падачы электраэнергіі ў населенныя пункты Набярэжная, Падбарочча і бліжэйшыя да іх вёскі. Падача электраэнергіі ў гэтых пунктах адноўлена на працягу некалькіх гадзін.