Малочная дзясятка за год! З унушальнымі вытворчымі дасягненнямі пачалі Год беларускай жанчыны руплівыя працаўніцы СВК «Ляхавіцкі»

З унушальнымі вытворчымі дасягненнямі пачалі Год беларускай жанчыны руплівыя працаўніцы СВК «Ляхавіцкі». Мясцовыя аператары машыннага даення з’яўляюцца аўтарамі працоўных рэкордаў і паказваюць майстар-клас у адной з самых нялёгкіх аграрных прафесій.

Нашы жанчыны могуць усё! І нават за год надаіць больш
за 10 тон малака ад кожнай падапечнай рагулі. Аператар машыннага даення МТК «Русінавічы» Таццяна Мурына ў сярэднім ад кожнай каровы надаіла 10 329 кілаграмаў малака, а яе калега Вольга Грыкель – 10 091 кілаграм. Эстафету рэкордаў падтрымліваюць
і іх калегі.