Хозяйский подход во всем. Почему Беларуси важно развивать деревообработку и производство пеллет

Мікалай ГІЛЬ, дырэктар Ляхавіцкага лясгаса:
– Эканомна, зручна, камфортна і экалагічна – такія відавочныя плюсы выкарыстання пелет для ацяплення. У нашым лясгасе пелетныя катлы ўстаноўлены на чатырох аб’ектах: у ляхавіцкім цэху перапрацоўкі драўніны, Куршынавіцкім і Ляхавіцкім лясніцтвах і лясгасаўскім гасцявым комплексе. Плануем перавесці на пелетнае ацяпляльнае абсталяванне і адміністрацыйны будынак лясгаса. Сёлета плануецца будаўніцтва новага адміністрацыйнага будынка Крывошынскага лясніцтва,
дзе таксама будзе пелетны кацёл, які ўжо набыты. Паліўныя гранулы закупляем у Баранавіцкім лясгасе. На новы від ацяплення перайшлі мінулай восенню.
Першымі яго перавагі ацанілі ляхавіцкі цэх і гасцявы домік. Стала значна цяплей – пелеты пераўзыходзяць дровы па цеплааддачы
ў два з паловай разы. Калі раней для абслугоўвання катла былі задзейнічаны тры аператары, то зараз дастаткова аднаго. Напрыклад,
у гасцявым комплексе з абавязкамі качагара выдатна спраўляецца жанчына. Абсталяванне вельмі простае ў выкарыстанні: засыпаў пару вёдраў гранул у бункер, выставіў патрэбную тэмпературу на катле,
і не трэба сачыць за ім кожную гадзіну. Кіраваць можна і дыстанцыйна. Раней на абагрэў памяшкання расходавалі пяць кубаметраў дроў, а зараз у сярэднім за месяц патрабуецца каля 1,5 тоны пелет. І расходы ў месяц зменшыліся прыкладна на 30 працэнтаў.
Не трэба займацца нарыхтоўкай дроў, секчы іх і сушыць. Пелеты дастаўляюцца ўпакаванымі ў зручныя біг-бэгі вагой ад 800 да 1 200 кілаграмаў. Дробязь, але важная – рэчы не аддаюць дымам, як гэта бывае пры выкарыстанні традыцыйных цвёрдапаліўных катлоў. Пелеты характарызуюцца нізкай попельнасцю. Пасля гранул кацёл дастаткова вычышчаць раз у тыдзень ці два.
Тым, хто жадае набыць гадавую норму пелет (прыкладна 3,6 тоны, што дастаткова на сезон для прыватнага дома) па льготнай цане – 50 рублёў за тону – трэба звяртацца ў Ляхавіцкі лясгас з пашпартам.




