Бюджэт – у «сацыялку». На Ляхавіччыне на галіны сацыяльнай сферы будзе накіравана амаль 75 працэнтаў раённага бюджэту

Сацыяльная накіраванасць расходаў бюджэту захаваецца і ў 2026 годзе. На галіны сацыяльнай сферы будзе накіравана амаль 75 працэнтаў раённага бюджэту
Такія лічбы агучыла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ірына Страмавус, прадстаўляючы праект бюджэту на 2026 год на сумесных сесіі райсавета дэпутатаў і пасяджэнні райвыканкама. Сесія раённага Савета дэпутатаў раённы бюджэт зацвердзіла.
Кансалідаваны бюджэт раёна на 2026 год вызначаны па даходах і расходах у суме 100 276,8 тысячы рублёў.
Даходы бюджэту
Напаўняльнасць бюджэту ўласнымі даходамі чакаецца на ўзроўні 48 працэнтаў. Уласныя даходы запланаваны ў суме 48 029,9 тысячы рублёў. Асноўнымі крыніцамі, што фарміруюць даходную частку бюджэту раёна, па-ранейшаму з’яўляюцца падаходны падатак з фізічных асоб, падатак на дабаўленую вартасць, падатак на прыбытак, падаткі на ўласнасць, якія ў агульным аб’ёме паступленняў уласных даходаў складаюць амаль 84 працэнты.
У 2026 годзе бюджэту раёна з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў перадаюцца бязвыплатныя паступленні ў агульнай суме 52 918,3 тысячы рублёў, у тым ліку: датацыі ў суме 41 839,8 тысячы
рублёў; субвенцыі на фінансаванне расходаў па развіцці сельскай гаспадаркі і рыбагаспадарчай дзейнасці (набыццё даламітавай мукі для правядзення комплексу работ па вапнаванні кіслых глеб) – 826,1 тысячы рублёў; субвенцыі на фінансаванне расходаў па бягучым рамонце дахаў жылых дамоў – 70 тысяч рублёў, іншыя міжбюджэтныя трансферты з абласнога бюджэту. Сярод апошніх, напрыклад, 2 500 тысяч рублёў на правядзенне капітальнага рамонту жыллёвага фонду, 1 102,4 тысячы рублёў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы (бягучы рамонт) бюджэтных устаноў; 6 399,6 тысячы рублёў на набыццё асноўных сродкаў бюджэтнымі арганізацыямі і правядзенне капітальнага рамонту УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ».
Расходная частка
Расходы бюджэту на 2025 год спрагназаваны зыходзячы з існуючых магчымасцей з улікам прыярытэтных напрамкаў выкарыстання. Паказчыкі бюджэту па расходах захоўваюць сваю сацыяльную накіраванасць і па галінах сацыяльнай сферы запланаваны
ў аб’ёме 74 845,8 тысячы рублёў – 74,6 працэнта бюджэту раёна.
На фінансаванне першачарговых бюджэтных абавязацельстваў (заработная плата з адлічэннямі, аплата камунальных паслуг, лекавых сродкаў, прадуктаў харчавання, трансферты насельніцтву і іншае) прадугледжана 82 499,2 тысячы рублёў, што складае
82,3 працэнта ў агульнай структуры расходаў. Найбольшую ўдзельную вагу ў першачарговых расходах бюджэту займаюць расходы на заработную плату з адлічэннямі – 74,5 працэнта, на аплату камунальных паслуг – 7,6 працэнта, субсідзіраванне жыллёва-камунальных паслуг, што аказваюцца насельніцтву, – 6 працэнтаў.
Адукацыя
Па-ранейшаму найбольшы аб’ём фінансавання прадугледжаны на адукацыю. На ўтрыманне ўстаноў адукацыі раёна і правядзенне мерапрыемстваў адукацыйнага характару прадугледжаны асігнаванні ў суме 34 959,8 тысячы рублёў – 34,6 працэнта аб’ёму бюджэту раёна.
На заработную плату з улікам узносаў (адлічэнняў) на сацыяльнае страхаванне прадугледжана 28 486,8 тысячы рублёў.
Расходы на забеспячэнне харчаваннем навучэнцаў і выхаванцаў устаноў адукацыі прадугледжаны ў суме 1 871,6 тысячы рублёў, на ажыццяўленне кампенсацыйных выплат на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры педагагічным работнікам – 68,2 тысячы рублёў. На аплату камунальных паслуг запланавана накіраваць 3 393,9 тысячы рублёў.
У расходах галіны ўлічаны асігнаванні ў суме 489,6 тысячы рублёў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі (з іх 244 тысячы рублёў – на бягучы рамонт устаноў адукацыі, 58 тысяч рублёў – на бягучы рамонт аздараўленчага лагера «Чайка»).
Ахова здароўя
На ўтрыманне арганізацый аховы здароўя раёна плануецца накіраваць 28 548,5 тысячы рублёў – 28,5 працэнта аб’ёму бюджэту раёна.
Мінімальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя ў разліку на аднаго жыхара зацверджаны ў памеры 1 325,62 рубля (самы высокі ў Брэсцкай вобласці) з прычыны правядзення капітальнага рамонту УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ».
У першачарговым парадку прадугледжаны бюджэтныя назначэнні на аплату працы работнікаў аховы здароўя, забеспячэнне лекавымі сродкамі і вырабамі медыцынскага прызначэння, харчаванне, аплату энергарэсурсаў. На гэтыя мэты плануецца 75 працэнтаў усіх выдаткаў.
У расходах галіны ўлічаны асігнаванні ў суме 6 240,2 тысячы рублёў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя, з іх на капітальны рамонт будынка раённай бальніцы – 4 700 ты-
сяч рублёў, на набыццё абсталявання і медыцынскай мэблі – 1 340 тысяч рублёў, бягучы рамонт – 200 тысяч рублёў.
Сацыяльная палітыка
Расходы на сацыяльную палітыку прадугледжаны ў суме 5 063,9 тысячы рублёў – 5 працэнтаў у аб’ёме бюджэту раёна.
На ўтрыманне ўстаноў сацыяльнай абароны і забеспячэнне гарантый па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у бюджэце раёна прадугледжаны сродкі ў памеры 1 147,7 тысячы рублёў.
На распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі па рэканструкцыі будынка дзіцячага сада ў аграгарадку Тальмінавічы пад аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў прадугледжаны асігнаванні з абласнога бюджэту ў суме 100 тысяч рублёў.
Сярод іншых расходаў у галіне сацыяльнай палітыкі вызначаны асігнаванні на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу (348,2 тысячы рублёў), аднаразовую выплату сем’ям пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей на набыццё дзіцячых рэчаў першай неабходнасці, падтрымку грамадскай арганізацыі ветэранаў. Акрамя таго, у раённым бюджэце прадугледжаны сродкі на даплату да поўнага кошту пуцёвак у аздараўленчыя лагеры дзецям-сіротам, выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года шматдзетным сем’ям на кожнага навучэнца ў памеры 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму і на іншыя мэты.
Жыллёва-камунальная гаспадарка
Расходы на жыллёва-камунальную гаспадарку прадугледжаны ў суме
7 826,2 тысячы рублёў – 7,8 працэнта расходаў бюджэту ў цэлым.
З агульнай сумы субсідыі на кампенсацыю часткі затрат арганізацый па аказанні насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг складаюць 4 957,6 тысячы рублёў.
На бягучы рамонт жыллёвага фонду прадугледжана 269,9 тысячы рублёў.
На бягучы рамонт дахаў жылфонду за кошт субсідый выдзяляецца 70 тысяч рублёў.
З абласнога бюджэту прадугледжана на капітальны рамонт жыллёвага фонду 2 500 тысяч рублёў.
На добраўпарадкаванне населеных пунктаў запланавана 2 017 тысяч рублёў. Гэтыя сродкі будуць накіраваны КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» і сельвканкамамі на ўтрыманне і рамонт аб’ектаў добраўпарадкавання, азеляненне тэрыторый, асвятленне населеных пунктаў, утрыманне і рамонт вулічна-дарожнай сеткі, утрыманне і добраўпарадкаванне месцаў пахавання і іншыя работы.
Культура і мастацтва
На забеспячэнне функцыянавання дзеючай сеткі ўстаноў культуры, правядзенне культурных мерапрыемстваў прадугледжана 4 813,1 тысячы рублёў – 4,8 працэнта аб’ёму бюджэту раёна.
На заработную плату з адлічэннямі на сацыяльнае страхаванне плануецца накіраваць 77 працэнтаў сродкаў. На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы (бягучыя рамонты ўстаноў культуры)
плануецца накіраваць 217,5 тысячы рублёў, на аплату камунальных паслуг – 630,9 тысячы рублёў.
У бюджэце прадугледжаны расходы і на сельскую гаспадарку, маладзёжную палітыку, фінансаванне транспартнай галіны (на кампенсацыю часткі затрат па ажыццяўленні сацыяльна значных пасажырскіх перавозак аўтамабільным транспартам у гарадскім і прыгарадным напрамку), турызму, фізкультуры і спорту, жыллёвае будаўніцтва, бытавое абслугоўванне, утрыманне органаў мясцовага кіравання і самакіравання, шэрага арганізацый. Акрамя таго, запланаваны сродкі на знос пустых старых будынкаў у сельскай
мясцовасці, на кампенсацыю расходаў па электразабеспячэнні насельніцтвам эксплуатуемага жыллёвага фонду ў рамках Указа № 127, на фінансаванні расходаў, звязаных з пытаннямі тэрыта-
рыяльнай абароны, і іншае.
Сфарміраваны таксама бюджэты сельвыканкамаў.

