Вялікая любоў у маленькіх сэрцах. У Начаўскай СШ адбылася знакавая падзея – папаўненне ў радах ваенна-патрыятычнага атрада «Баграціён»

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Сучасныя школьнікі ў камуфляжы не гуляюць у вайну – яны рыхтуюцца да міру: вучацца быць моцнымі і рашучымі, вывучаюць гісторыю праз лёсы ветэранаў і экскурсіі па роднай Беларусі. Яны ганарацца краінай і ў будучым гатовы стаць сапраўднай апорай для сваёй сям’і і сваёй Бацькаўшчыны

Сёння ўжо нікога не здзівіш знешнім выглядам навучэнцаў, апранутых у ваенную ці міліцэйскую форму. У гарадскіх школах і гімназіі дзейнічаюць ваенна-патрыятычныя клубы, а ў Начаўскай СШ – ваенна-патрыятычны атрад «Баграціён».

З гонарам носяць ваенную форму і дашкаляты. У дзіцячым садзе № 3 летась быў адкрыты ваенна-патрыятычны клуб «Юны патрыёт», а ў дзіцячым садзе № 4 – клуб «Юны выратавальнік».
У Начаўскай СШ 15 лютага адбылася знакавая падзея – папаўненне ў радах ваенна-патрыятычнага атрада «Баграціён». Пасвячэнне шасцікласнікаў у рады юных абаронцаў Айчыны атрымалася святочным і вельмі хвалюючым.
Ганаровымі гасцямі цыры-моніі сталі пракурор раёна Ігар Палыка, начальнік адасобленай групы Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў Арцём Кірута, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Марыя Саракавік, выконваючы абавязкі намесніка камандзіра батальёна па ідэалагічнай рабоце воінскай часці 29969 Яўгеній Уласень.
Радасць падзеі з начаўскімі школьнікамі раздзялілі навучэнцы «Школы міру» Жарабковіцкай СШ імя М. Г. Мінкевіча і кадэты Брэсцкага абласнога кадэцкага вучылішча.
Пракурор Ляхавіцкага раёна Ігар Палыка, звяртаючыся да навабранцаў, адзначыў важнасць, адказнасць зробленага імі выбару і пажадаў юным патрыётам добра вучыцца, ведаць гісторыю Айчыны і роднага краю, быць дастойнымі нашчадкамі Вялікай Перамогі.
Дырэктар школы Марына Мароз сардэчна павіншавала навічкоў са значнай падзеяй, адзначыла, што ўступленне ў ваенна-патрыятычны атрад – першы крок да станаўлення сапраўднага грамадзяніна – патрыёта Рэспублікі Беларусь, і выказала ўпэўненасць, што выхаванцы атрада «Баграціён» з гонарам будуць несці гэта званне.
…Прыняцце ўрачыстай клятвы даручаецца кіраўніку па ваенна-патрыятычным выхаванні школы Уладзіміру Погасу. Камандзір атрада Вераніка Сокал цвёрда і ўпэўнена разам з аднакласнікамі абяцае добрасумленнай працай і вучобай служыць сваёй Радзіме –
Рэспубліцы Беларусь. А яшчэ – на гераічных прыкладах подзвігаў дзядоў і прадзедаў вучыцца мужнасці і бескарысліваму служэнню Бацькаўшчыне…
Права ўручыць пасведчанні членаў ваенна-патрыятычнага атрада «Баграціён» прадастаў-лена гасцям – кадэтам. Падарунак ад іх – цудоўныя творчыя нумары, напоўненыя шчырасцю і любоўю да роднай зямлі. Павагай да тых, хто стаіць на варце міру, прасякнута і выступленне выха-ванцаў «Школы міру».
Сёння ў атрадзе «Баграціён» – 12 вучняў шостага і сёмага класаў. У іх планах – вывучэнне гісторыі, удзел у патрыятычных акцыях і ваенна-спартыўных гульнях, сустрэчы з ваеннаслужачымі, экскурсіі па знакавых месцах Беларусі, наведванне воінскай часці і многае іншае.
Патрыятычнае выхаванне – штодзённая праца, гонар за сваіх вучняў і ўпэўненасць у тым, што Беларусь будзе ў надзейных руках.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота аўтара.