Ёсць тэмпература? Вам у чырвоную зону

Люты прадаўжае выпрабоўваць беларусаў перападамі надвор’я, што не самым спрыяльным чынам уплывае на здароўе людзей. У Беларусі назіраецца рост захворвання вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі.

– У Ляхавіцкім раёне таксама павялічваецца колькасць пацыентаў з прыкметамі ВРІ. Таму ў паліклініцы з пачатку мінулага тыдня арганізавана работа так званых чыстай і чырвонай зон (для пацыентаў з прыкметамі вострых рэспіраторных інфекцый). Для пацыентаў з прыкметамі ВРІ прадугледжаны асобны ўваход, а непасрэдна прыём праходзіць у кабінеце № 27. Акрамя прыёму ўрача агульнай практыкі, у чырвонай зоне арганізавана рабочае месца лабаранта. Што тычыцца работы рэнтгенкабінета, то па накіраванні ўрача прыём пацыентаў з прыкметамі прастуды ажыццяўляецца строга па графіку. Заніраванне арганізавана і ў дзіцячай кансультацыі паліклінікі. Пры неабходнасці можна выклікаць на дом як урача агульнай практыкі, так і педыятра. Графік работы паліклінікі ранейшы. Пацыентам у мэтах асабістай бяспекі рэкамендавана карыстацца маскамі і іншымі сродкамі абароны, – адзначае намеснік галоўнага ўрача УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» Святлана Юнік.
Як сцвярджаюць медыкі, усплёск захворвання вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі можа прадоўжыцца яшчэ прыкладна месяц.
Галіна КАНЬКО.