23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары раёна! Удзельнікі лакальных канфліктаў, ваеннаслужачыя і ветэраны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Прыміце шчырыя віншаванні са святам – Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэтае свята, якое стала ў нашай краіне народным, – даніна глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім пакаленням абаронцаў Айчыны.
Мы схіляемся перад подзвігам землякоў, якія самааддана абаранялі сваю зямлю ад захопнікаў у ваенны час, ганарымся мужнасцю воінаў-інтэрнацыяналістаў, цэнім штодзённую працу абаронцаў Айчыны, якія надзейна забяспечваюць бяспеку ў мірныя гады.
У гэты дзень мы віншуем усіх мужчын, хто ўносіць уклад у развіццё сваёй малой радзімы. Жадаем моцнага здароўя і дабрабыту, бадзёрасці і аптымізму, шчаслівага і мірнага жыцця на роднай зямлі.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.     РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэтае свята захоўвае памяць пра гераізм, баявыя подзвігі нашых дзядоў і прадзедаў. Яны заўсёды будуць служыць для нас прыкладам мужнасці і сапраўднага патрыятызму. Нізкі вам паклон, дарагія ветэраны!
На працягу ўсёй нашай гісторыі любоў да сваёй зямлі, вернасць абавязку ў служэнні Айчыне былі неабходны не толькі ў ратных
справах, але і ў паўсядзённай працы па ўмацаванні сілы і стабільнасці нашай дзяржавы.
Абарона сваёй Айчыны, свайго дома – гэта свяшчэнны абавязак, выкананне якога – справа гонару кожнага, хто служыць верай, праўдай і сэрцам нашай роднай Беларусі.
Жадаю ўсім нам згоды, дасягнення пастаўленых мэт, здароўя, шчасця, цвёрдасці духу, упэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай гэтае свята заўсёды будзе мірным і радасным!
Георгій ХЛЯБОВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.