Жыхарка Ляхавіцкага раёна ўдастоена ордэна Маці


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 лютага падпісаў Указ № 65 аб узнагароджанні ордэнам Маці 203 жыхарак усіх абласцей і Мінска.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы розных сфер дзейнасці.

Сярод узнагароджаных — работніца Начаўскага дзіцячага сада Ганна Бажэжа.