Адзін дзень з арміяй. У гімназіі г. Ляхавічы да свята 23 Лютага прымеркавалі «Адзін дзень з воінскай часцю»
Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ва ўстановах адукацыі раёна – не звычайны «мужчынскі дзень», а важны элемент ваенна-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення. І гэта зразумела. Сённяшнія хлопчыкі і дзяўчынкі заўтра будуць адказваць за стабільнасць і дабрабыт Бацькаўшчыны.

У гімназіі г. Ляхавічы да свята 23 Лютага прымеркавалі «Адзін дзень з воінскай часцю». У госці да гімназістаў і выхаванцаў ваенна-патрыятычнага клуба «Доблесць пакаленняў» прыбылі ваеннаслужачыя воінскай часці 29969, якія правялі для хлопчыкаў і дзяўчынак ўрок мужнасці, арганізавалі выставу сучаснага ўзбраення і экіпіроўкі. На сяброўскай ноце і ў атмасферы азарту прайшлі сустрэча па баскетболе, інтэлектуальная гульня «Што? Дзе? Калі?». Цудоўным завяршэннем сус-трэчы стаў салодкі стол «Маміны пірагі». Добры настрой і святочныя эмоцыі падарыла
выступленне вакальнай групы «Бясконцасць» 8-й радыётэхнічнай брыгады.
Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выха-ванні гімназіі Віктар Яварчук адзначае, што сумесныя мерапрыемствы з воінскай часцю дазваляюць навучэнцам на ўласныя вочы ўбачыць воінскую дысцыпліну і сфарміраваць гатоўнасць да службы ва Узброеных Сілах.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

