Залаты ўзрост на пазітыве. Ветэранская арганізацыя актыўна і плённа дзейнічае ў Ляхавіцкім раёне амаль чатыры дзесяцігоддзі
Іх актыўнасці, энергіі, любві да жыцця можна толькі пазайздросціць. А ўявіць грамадскае жыццё Ляхавіччыны без раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў увогуле цяжка. Землякі шаноўнага ўзросту заўжды ў страі. Іх нераўнадушнасць, актыўная грамадзянская пазіцыя, вопыт, мудрасць патрэбныя дзяржаве, грамадству, сённяшнім маладым пакаленням. Ветэранская арганізацыя аб’ядноўвае людзей, якім не ўсё роўна, што адбываецца навокал.

Яны здольны захапіць уласнымі ідэямі моладзь і з цікавасцю далучаюцца да стваральных ініцыятыў. У пацвярджэнне мноства мерапрыемстваў, у якіх удзельнічаюць ветэраны працы.
Якімі актыўнымі справамі была напоўнена мінулая пяцігодка, якія планы будуць рэалізаваны ў бліжэйшыя гады, пра ўзаемадзеянне з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі, моладдзю і пра многае іншае ішла размова на справаздачнавыбарнай канферэнцыі раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Са справаздачным дакладам выступіла старшыня райсавета ветэранаў Аляксандра Матчэня. Яна расказала, што ў нашым раёне дзейнічаюць 35 ветэранскіх пярвічак, якія аб’ядналі ў сваіх радах больш за
6 100 чалавек. Агляды-конкурсы на лепшую ветэранскую арганізацыю, разнастайная грамадскапатрыятычная работа, у тым ліку з падрастаючым пакаленнем, удзел у дабрачынных мерапрыемствах і ў добраўпарадкаванні Ляхавіччыны, шырокая творчая дзейнасць – далёка не поўны пералік добрых спраў на рахунку ветэранскай арганізацыі.

– Адзін з галоўных клопатаў нашай арганізацыі – землякі – ветэраны працы. Па магчымасці плануем і далей аказваць дапамогу ў вырашэнні розных жыццёвых сітуацый ці бытавых праблем, не пакідаць грамадзян пажылога ўзросту без увагі. Актыўны адпачынак пенсіянераў таксама адна з задач, над якой прадаўжаем працаваць. Будзем і далей дзейнічаць на пазітыве, – падкрэсліла старшыня райсавета ветэранаў.
Менавіта Аляксандры Матчэня даверана зноў узначаліць раённую ветэранскую арганізацыю. Таксама прадстаўнікі ветэранскіх пярвічак зноў жа абралі намеснікам старшыні раённай арганізацыі Уладзіміра Гурскага, адказным сакратаром – Валянціну Юрлевіч.
Граматай райсавета ветэранаў узнагароджана адказны сакратар ветэранскай арганізацыі Валянціна Юрлевіч, Падзякай – старшыня ветэранскай пярвічкі аддзела па адукацыі Таццяна Пятух.
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Алег Траццяк і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Бурак.
– Актыўнасць грамадскай арганізацыі ў многім залежыць ад яе лідара. Аляксандра Васільеўна Матчэня такой і з’яўляецца, яна натхняльнік і актыўны ўдзельнік разнастайных грамадскіх спраў, мае багаты вопыт грамадскай работы. Шмат гадоў узначальвала ветэранскую арганізацыю аграрнага каледжа, была ўдастоена звання «Ганаровы ветэран» Брэсцкай абласной арганізацыі Бела-
рускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, – адзначыў Алег Траццяк.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

