Выбуховы характар

Кожны дзень мы звыкла ўключаем газавую пліту, калонку і часта нават не задумваемся, што варта пакінуць прыборы без увагі – і яны здольны адразу ж ператварыцца ў патэнцыяльную крыніцу небяспекі. Газавыя прыборы, калі не выконваць правілы карыстання імі, могуць прынесці мноства непрыемнасцяў: разам з карысцю і зручнасцю газ прынёс у наша жыццё і галоўны свой недахоп – здольнасць утвараць з паветрам выбухованебяспечную сумесь.
За 6 месяцаў 2010 года ў краіне пры карыстанні газам у быту адбылося 13 здарэнняў, пры якіх пацярпелі 19 чалавек, з іх 2 – загінулі. Падобныя надзвычайныя здарэнні, на жаль, адбываюцца нярэдка. Часам падводзіць абсталяванне, але часцей за ўсё вінаваты самі спажыўцы. Многія забываюцца, што газ з’яўляецца аб’ектам павышанай небяспекі. Часта з мэтай сумніўнай эканоміі “ўмельцы” самі падключаюць газавыя пліты . Вынікам такога самаўпраўства могуць стаць пажары, выбухі. Напрыклад, некалькі месяцаў таму звычайная замена газавага балона ў адным з дамоў вёскі Бабровічы Ка-лінкавіцкага раёна ледзь не скончылася трагедыяй. Абанент вырашыў праверыць герметычнасць падключэння шланга пры дапамозе запаленай запалкі. Вынік сумны: дом поўнасцю згарэў, а яго гаспадар атрымаў моцныя апёкі. Між іншым, абаненты могуць самастойна мяняць газавыя балоны, аднак, для гэтага неабходна прайсці навучанне ў арганізацыі, якая забяспечвае газам, на права самастойнай замены і атрымаць на рукі адпаведнае пасведчанне.
Нярэдка надзвычайныя сітуацыі з газам здараюцца з-за халатнасці, неабачлівасці, а то і заведама небяспечных дзеянняў. Яскравы прыклад: абанент адкрыў кран газавай пліты, каб па-ставіць чайнік, у гэты час за-званіў мабільны тэлефон, чалавек выйшаў з кухні і пакінуў газавую пліту з адкрытай незапаленай гарэлкай, на кухню вярнуўся толькі праз 3 га-дзіны і, калі стаў запальваць запальнічку, адбыўся выбух газапаветранай сумесі. Гэты выпадак здарыўся сёлета ў Рэчыцы.
З-за парушэння правіл карыстання ў бытавых умовах газам можна не толькі моцна пацярпець фізічна ці па-збавіцца жылля, але і заплаціць у якасці штрафу суму ад 4 да 20 базавых велічынь.
Ігар ЧВЫР, начальнік цэха газазабеспячэння раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *