Ляхавіцкі райвыканкам прыняў рашэнне па прызыве

Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне № 283 ад
27 лютага 2026 года «Аб мерах па забеспячэнні прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве» на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года № 1914-XII «Аб воінскім абавязку і воінскай службе», Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2026 года № 67 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве» правесці прызыў грамадзян у сакавіку – маі 2026 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і адпраўку прызваных у вайсковыя часці, грамадзян Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу 1999–2008 гадоў нараджэння, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў, і грамадзян старэйшых прызыўных узростаў, якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама страціўшых права на адтэрміноўку.
Для забеспячэння мерапрыемстваў прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве прызыўны пункт вызначыць па адрасе: г. Ляхавічы, вул. Чкалава, д. 8.

У рашэнні прапісана абавязаць яўкай на мерапрыемствы па прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ўсіх грамадзян, указаных вышэй, зарэгістраваных па месцы жыхарства на тэрыторыі г. Ляхавічы і Ляхавіцкага раёна, у адасобленую групу Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў па адрасе: г. Ляхавічы, вул. Чкалава, д. 8 у тэрмін, устаноўлены Законам, у дакладна вызначаныя для іх дні і гадзіны, маючы з сабой дакументы, указаныя ў персанальных павестках.
Грамадзянам, якія не атрымалі персанальную павестку аб яўцы на мерапрыемствы па прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, неабходна з’явіцца ў адасобленую групу Ляхавіцкага раёна
(г. Ляхавічы, вул. Чкалава, д. 8) з 2 сакавіка 2026 года да 1 мая 2026 года з дакументамі, што сведчаць асобу.
Для правядзення прызыву створана раённая прызыўная камісія.

Растлумачэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь па пытаннях прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і замене воінскай службы на альтэрнатыўную службу будзе праводзіцца пры звароце ў адасобленую групу Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў па адрасе:
г. Ляхавічы, вул. Чкалава, д. 8 або па тэлефоне 2-12-78
з панядзелка па пятніцу з 11.00 да 13.00.