Нацызм ва ўсе часы нацызм
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка:
– Уся дзікасць у тым, што разам з нямецкімі фашыстамі ролю ката ўзяў на сябе 118-ы батальён, які складаўся з украінскіх калабарацыяністаў, што прысягнулі на вернасць агрэсару. Тых самых, чыя крывавая дзейнасць натхняе сучасных неанацыстаў, якія знішчаюць сваіх суграмадзян за іх этнічную прыналежнасць.
Са зварота Кіраўніка дзяржавы з нагоды гадавіны Хатынскай трагедыі.


Больш за восем дзесяцігоддзяў аддзяляюць нас ад трагічнай даты
22 сакавіка 1943 года. Фашысцкія карнікі і іх прыспешнікі паліцаі ў беларускай вёсцы Хатынь спалілі ў агні і расстралялі 149 чалавек, з якіх 75 – дзеці. Гэта адна з самых страшных старонак летапісу генацыду беларускага народа.
Хатынь – вечная памяць і непазбыўны смутак Беларусі. Гэта ўвасабленне і сімвал перанесеных пакут, якія дасталіся беларускай зямлі і народу ў чорныя гады гітлераўскай акупацыі.
Па абноўленых даных, што сталі вядомыя падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, за час акупацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі знішчана поўнасцю ці часткова, у тым ліку разам з жыхарамі,
не менш за 12 868 вёсак, 290 з іх паўтарылі лёс Хатыні і так ніколі не аднавіліся.
На Ляхавіччыне карнікі спалілі 48 населеных пунктаў.
У мінулым годзе да 80-годдзя Вялікай Перамогі па ініцыятыве ўдзячных землякоў, якія шануюць гісторыю свайго народа і помняць страшныя ваенныя старонкі, у вёсцы Марынова быў урачыста
адкрыты памятны знак ляхавіцкім сёстрам Хатыні. І ў той жа час у Прыбалтыцы, Украіне, Польшчы прадаўжаецца дзікунства – з зямлёй зраўноўваюць помнікі савецкім салдатам-вызваліцелям, якія перамаглі фашызм і вызвалілі народы Еўропы ад здзекаў і прыгнёту, што прынесла з сабой гітлераўская акупацыя.
У агні Хатыні і яе сясцёр згарэлі тысячы мірных беларусаў – жанчын, дзяцей, старых. Гэта было ў першай палове ХХ стагоддзя.
І праз 83 гады, у сакавіку 2026 года, гінуць дзеці – страшная трагедыя адбылася ў горадзе Мінаб у Іране, дзе ў выніку паветранага ўдару, нанесенага Ізраілем і ЗША, загінулі больш за 160 школьніц. Цемра накрыла сталіцу Ірана Тэгеран. Пасля паветраных удараў Ізраіля па нафтасховішчах у іранскай сталіцы адбыліся масавыя выкіды таксічных рэчываў у паветра. Эфект, які стварылі густыя чорныя аблокі дыму, сведкі параўналі з «ядзернай зімой».
І гэта не толькі страшна, але яшчэ і небяспечна для здароўя: дажджавая вада, што змяшалася з таксічнымі выкідамі, пера-
тварылася ў кіслотны раствор, здольны выклікаць апёкі скуры і сур’ёзныя пашкоджанні лёгкіх. І як не параўнаць такую сітуа-
цыю з часам Другой сусветнай вайны, калі фашысты атручвалі людзей газам, праводзілі жудасныя вопыты над вязнямі канцлагераў. Нацысты і іх прыспешнікі забівалі, вешалі мірнае насельніцтва, скідвалі з самалётаў бомбы і атруту, расстрэльвалі…
Калі зрабіць экскурс у гісторыю, то тэрмін «генацыд»
стаў масава выкарыстоўвацца ў зверствах нацыстаў пасля прыходу іх да ўлады ў 1933 годзе і да 1945 года. Генацыд спачатку быў накіраваны на яўрэяў, а затым на цыганоў, славянскія і іншыя народы. Яшчэ адна паралель паміж мінулым і сёння. Нацысцкія акупанты нярэдка для прыкрыцця сваіх сапраўдных мэт ужывалі цынічныя назвы для карных аперацый, напрыклад, «Зімовае чараўніцтва», «Вясновае свята», «Прагулка на Троіцу» і іншыя. Усе яны завяршаліся на жудасна-трагічнай ноце. Самай страшнай для Ляхавіцкага раёна стала карная аперацыя «Цёплы вецер», якую гітлераўцы праводзілі 2–23 сакавіка 1943 года
супраць партызан і мясцовага насельніцтва Лунінецкага, Ганцавіцкага, Ляхавіцкага і Клецкага раёнаў. У агні гэтай аперацыі загінулі 106 жыхароў Свяціцы, 60 – Залужжа, 15 – Рагачоў. Акрамя таго, на тэрыторыі нашага раёна карнікі правялі аперацыі «Горнунг» і «Альтона».
А гэта ўжо сакавік 2026 года. Галоўнае ваеннае ведамства ЗША – Пентагон – маштабным атакам па Іране прыдумала назву «Эпічная лютасць».
І сёлета, як і штогод, у 22-і сакавіцкі дзень з розных куточкаў Беларусі прыедуць у мемарыяльны комплекс «Хатынь» дарослыя і дзеці, каб успомніць, аддаць даніну павагі, ушанаваць хвілінай маўчання нявінных ахвяр той вайны і зрабіць усё магчымае, каб вайна
не паўтарылася зноў.
Галіна КАНЬКО.

