Загадкі крыміналістаў і гістарычны штурм. У СШ №1 г. Ляхавічы прайшла першая спартыўна-інтэлектуальная гульня сярод ваенна-патрыятычных клубаў праваахоўнай накіраванасці

У СШ № 1 адбылася падзея, якая аб’яднала юных патрыётаў
з некалькіх раёнаў Брэстчыны і Міншчыны.  17 сакавіка тут прайшла першая спартыўна-інтэлектуальная гульня сярод ваенна-патрыятычных клубаў праваахоўнай накіраванасці  «Шчыт і меч правапарадку». Мерапрыемства было прымеркавана да Года беларускай жанчыны  і Дня міліцыі.
З прывітальным словам да юных патрыётаў звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Алег Траццяк, які падкрэсліў, што Радзіму абараняюць не толькі моцныя мужчыны, але і клапатлівыя жаночыя рукі. Пераемнасць пакаленняў – залог мірнай будучыні.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Удзел у турніры «Шчыт і меч правапарадку» пракурора Ляхавіцкага раёна Ігара Палыкі, начальніка Баранавіцкага міжраённага аддзела ДКСЭ Валерыя Кукеты, начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Марыі Саракавік, намесніка начальніка Ляхавіцкага РАУС Віталія Давідоўскага падкрэсліў высокі ўзровень арганізацыі турніру і яго значнасць у патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, яго прафесійным вызначэнні. Усё па-сур’ёзнаму, і капітаны каманд, па-армейску чаканячы крок, здаюць справа-
здачу галоўнаму суддзі гульні.
На старт выйшлі пяць каманд, якія прадстаўляюць ваенна-
патрыятычныя клубы праваахоўнай накіраванасці: «Фартэцыя» (г. Ляхавічы), «Арыенцір» (г. Баранавічы), «Коршун» (Баранавіцкі раён), «Адвага»  (Клецкі раён) і «9-я рота» (Івацэвіцкі раён).
Каб даказаць права звацца лепшымі, удзельнікам трэба было прайсці праз шэсць складаных, але цікавых этапаў, якія выпрабоўвалі фізічную падрыхтоўку, эрудыцыю, камандны дух і спецыяльныя веды. Падчас задання «Загадка крыміналіста» каманды паспрабавалі сябе ў ролі супрацоўнікаў аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, якія прапанавалі змадэляваць сітуацыю, максімальна набліжаную да рэальнай следчай практыкі. Навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі рабяты дэманстравалі перад членамі раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа на этапе «Медсанбат». На маршруце гульні атрады здавалі экзамен на трапнасць і кідалі «гранаты», на хуткасць збіралі-разбіралі аўтамат, дэманстравалі веды па гісторыі падчас «гістарычнага штурму». Самы эмацыянальны і шумны этап – «Мы – каманда», дзе патрабаваліся ўменне дзей-
нічаць разам і добрая фізічная падрыхтоўка. Па выніках напружанай барацьбы журы вызначыла тры мацнейшыя каманды. Званне пераможцы заваявала ляхавіцкая «Фартэцыя». На другім месцы – каманда ВПК «Арыенцір», а «бронзу» атрымала каманда ВПК «Коршун».
Капітан каманды «Фартэцыя» Ксенія Чарняўская падзялілася, што на гульню ішлі за перамогай, а атрымалі значна больш:
– Мы зразумелі, што тэорыя з падручнікаў – аснова, але без каманднага духу і ўзаемавыручкі можна прайграць яшчэ да фінішу. Следчы эксперымент быў новым, але займальным вопытам. Было цікава шукаць і суадносіць сляды і адпячаткі. Заданні набліжаны да тых, з якімі сутыкаюцца супрацоўнікі праваахоўных органаў. Пераканалася, што служба ў міліцыі – работа для тых, хто ўмее
працаваць у камандзе.
Прыемнымі момантамі спартыўна-інтэлектуальнай гульні
сталі нумары мастацкай самадзейнасці і ўзнагароджанне. Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі, сярод якіх спартыўны інвентар і іншыя прыемныя сюрпрызы, у тым ліку салодкія пачастункі ад раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа.
– «Шчыт і меч правапарадку» атрымаўся не проста чарговым спаборніцтвам, а сустрэчай юных патрыётаў і аднадумцаў. Кожнае заданне – своеасаблівае выпрабаванне і каштоўны ўрок. Хтосьці зразумеў, што трэба падцягнуць тэорыю, хтосьці –
што без каманды не перамагчы. Але галоўнае, што вынеслі нашы ўдзельнікі, – гэта пачуццё адзінства і гонар прыналежнасці да будучых абаронцаў сваёй краіны і аховы правапарадку. Адзначу, што з нашай школы сёлета плануюць паступаць у навучальныя ўстановы сістэмы МУС 11 выпускнікоў. І гэта відавочны вынік дзейнасці ваенна-патрыятычнага клуба, які працуе на базе школы, – падзялілася дырэктар СШ № 1 Надзея Лапіч.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота аўтара.