У Тухавіцкай бібліятэцы прайшло святочнае мерапрыемства

У рамках Тыдня юнацкай і дзіцячай кнігі ў Тухавіцкай бібліятэцы прайшло святочнае мерапрыемства для выхаванцаў аздараўленчага лагера «Тухавічок»
У вясёлай і пазнавальнай атмасферы дзеці папоўнілі свае веды, правёўшы час у бібліятэцы, дзе яны адкрылі для сябе новыя кнігі і сустрэліся з казкамі і прыгодамі.

Гасцямі свята сталі юныя артысты з мясцовага ўзорнага драматычнага тэатра «Равеснік». Яны расказалі пра свае выступленні і правялі віктарыну «Казка — розуму падказка», дзе дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні і здзіўлялі сваімі ведамі.

