2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Дарагія землякі!
Прыміце віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

2 красавіка спаўняецца 30 гадоў з дня падпісання Дагавора аб стварэнні супольнасці Расіі і Беларусі. Гэта свята з’яўляецца сімвалам братэрства, умацаванага сумесным гістарычным мінулым, культурным і духоўным адзінствам, шматлікімі роднаснымі і сямейнымі сувязямі.
Рэалізацыя маштабных саюзных праграм адкрывае для беларуска-расійскага партнёрства новыя гарызонты магчымасцей. Ляхавіцкім раёнам наладжаны знешнегандлёвыя сувязі з многімі рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі. Мы плённа супрацоўнічаем у аграпрамысловым комплексе, навуцы і адукацыі, культуры і маладзёжнай палітыцы.
Сучаснае жыццё пераканаўча дэманструе, што толькі разам мы зможам паспяхова супрацьстаяць выклікам часу.
Дарагія ляхавічане! Няхай у нашым агульным доме заўсёды будуць мір, шчасце, згода і дабрабыт. Няхай нашы агульныя намаганні ўмацоўваюць адзінства, а супрацоўніцтва Беларусі і Расіі служыць залогам стабільнасці і працвітання!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ  КАМІТЭТ.   РАЁННЫ  САВЕТ   ДЭПУТАТАЎ.