Звязаныя лёсам, гісторыяй і будучыняй

БОЛЬШ ФОТА ТУТ   І   ТУТ

Удзельнікі міжрэгіянальнага аўтапрабегу «Дзве сястры: Беларусь і Расія», што прайшоў у Ляхавіцкім і Клецкім раёнах, пабывалі
ў расійскай вайсковай часці. «Маміны пірагі» ад БСЖ расійскім салдатам – вельмі сімвалічная падзея.

Братэрства, праверанае часам, духоўнай роднасцю, гісторыяй, умацаванае падтрымкай, узаемадапамогай і заўсёдным адчуваннем сяброўскага пляча. Сапраўды, колькі лёс ні выпрабоўваў нашы народы, краіны, Беларусь і Расія з гонарам і годнасцю дэманструюць сусветнай супольнасці, што не здрадзяць сапраўдным братэрскім сувязям, нашы каштоўнасці – гэта мір, шчаслівая сям’я і незалежная краіна. Менавіта таму для беларусаў свята, што пазначана ў календары 2 красавіка, мае асаблівы сэнс.

У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ляхавічане выказалі сваё дачыненне да юбілейнай 30-гадовай падзеі патрыятычным міжрэгія-нальным аўтапрабегам «Дзве сястры: Беларусь і Расія». Па традыцыі маршрут звязвае два раёны – Ляхавіцкі і Клецкі.
Старт трымалі ад гарадскога стадыёна імя Генадзія Валюкевіча. У святочнай аўтакалоне – кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і партый, аргані-зацый і прадпрыемстваў Ляхавіччыны. Маршрутам сёлетняга аўтапрабегу побач з ляхавічанамі праехалі і актывісты грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі».

Клецк вітаў прыгожа, урачыс-та і шчымліва. Уздоўж вуліц паветранымі шарамі і шчырымі ўсмешкамі сустракалі мясцовыя школьнікі. А каля брацкай магілы савецкіх воінаў на плошчы Маякоўскага ў райцэнтры сабраліся ўдзячныя за мір жыхары.

– Сёння нашы краіны дэманструюць усяму свету, як важна жыць у суседскім міры, і як стваральна можна наладзіць сувязі. Агульная гісторыя і погляды на развіццё зрабілі наш саюз па-зайздроснаму моцным. І так будзе заўжды. 30 саюзніцкіх гадоў – гэта мільёны сумесных праектаў, спраў, акцый, марафонаў, эканамічных сувязей… І мы толькі множым наша агульнае багацце, – адзначыў старшыня дэпутацкага корпуса Ляхавіцкага раёна Юрый Чаранкевіч.

Удзельнікаў аўтапрабегу віталі старшыня Клецкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Сухавей, а таксама прадстаўнік расійскай вайсковай часці 03522 старшы лейтэнант Інакенцій Рожын.
Кветкі да помніка ад удзячнага пакалення, хвіліна маўчання як самае меншае, што можам зрабіць мы, мірныя беларусы.
На шляху патрыятычнай акцыі расійская вайсковая часць з нумарам палявой пошты 03522. У святочны дзень віншаванні ад удзельнікаў аўтапрабегу, а таксама ад ляхавіцкай «Вечарніцы» прымалі салдаты тэрміновай службы. З агульным святам расійскіх ваеннаслужачых віншавалі ляхавіцкія жанчыны – актывісткі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». У Год беларускай жанчыны акцыя «Маміны пірагі» гучыць яшчэ мацней і пяшчотней. Няхай гэты дзень нагадае маміна цяпло, водар дамашняй утульнасці.
Ляхавіччына сустрэла ўдзельнікаў аўтапрабегу на Кургане вечнай Славы. У агульным сюжэце цэнтральнае месца – будучыні Беларусі. На пляцоўцы каля помніка выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў «Доблесць пакаленняў» (гімназія г. Ляхавічы) і «Фартэцыя» (СШ № 1), міратворцы з агракаледжа, актывісты БРСМ і Маладзёжнага савета, юнармейцы атрада імя героя Расійскай Федэрацыі Рамана
Філіпава.

– Пераацаніць наша братэрства немагчыма. У саюзе краін – сплаў сілы і трываласці, сяброўства і партнёрства, гісторыі і стратэгічнага заўтра. Час паказаў, што такому саюзу па плячы любыя выклікі і пагрозы, галоўнае – разам, у міры і еднасці нашых народаў, – павіншаваў са святам намеснік старшыні райвыканкама Алег Траццяк.

Гэты момант заўжды гучыць у сэрцах ноткамі болю і жалобы –
кветкі да Кургана Славы. Мы памятаем! Кожны міг нашага шчаслівага жыцця – гэта ваш бессмяротны подзвіг.  На фінальнай кропцы маршруту для моладзі ладзіліся інтэрактыўныя пляцоўкі ад райкама БРСМ, запрашала пачас-тавацца палявая кухня, можна было паспрабаваць свае сілы ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. А на святочнай пляцоўцы віталі і віншавалі пераможцаў першага тура рэгіянальнага этапу міжнароднага конкурсу «Космас аб’ядноўвае», прысвечанага 65-годдзю палёту Юрыя Гагарына ў космас.

– Арганізатар конкурсу – Беларускі фонд міру. Прыемна, што ляхавічане паактыўнічалі ў раённым этапе і ў сваіх творчых касмічных працах расказалі пра нашу Зямлю, запрасілі ў касмічнае падарожжа – мы ўбачылі погляд дзіцяці на будучыню чалавецтва ў касмічнай прасторы. Пераможцы міжнароднага конкурсу ў падарунак атрымаюць экскурсію ў Зорны гарадок і змогуць сфатаграфавацца з касманаўтамі, – адзначыла старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» Ларыса Юшкевіч.

Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.
Фота аўтара.