Педклас – гэта пра нас! Незвычайны педсавет прайшоў у Ляхавічах. II раённы педагагічны фестываль аб’явіў збор у СШ № 2
Незвычайны педсавет прайшоў у Ляхавічах. На сцэне – каманды груп педагагічнай накіраванасці гімназіі, СШ № 1 і СШ № 2, у зале – балельшчыкі, журы і выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба «Фарпост». II раённы педагагічны фестываль па традыцыі аб’явіў збор у СШ № 2.

Мерапрыемства стала святам для тых, хто бачыць сваю будучыню
ў самай высакароднай прафесіі – прафесіі настаўніка. Юнакі і дзяў-
чаты з груп педагагічнай накіраванасці ўжо зрабілі першы крок на шляху да настаўніцкай справы.
Да ўдзельнікаў фестывалю звярнулася начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Марыя Саракавік і адзначыла, што педгрупы ўдзельнічаюць у абласных мерапрыемствах, маюць пэўны вопыт і напрацоўкі і ўжо запомніліся яркімі і адметнымі выступленнямі.
– Юнакі і дзяўчаты прыйшлі ў педкласы па закліку сэрца, і ім ёсць на каго раўняцца. Іх энергія і ідэі будуць жыць у школах праз год, пяць і дзесяць гадоў. Педагог выхоўвае будаўнікоў, інжынераў, медыкаў… – тых, хто стварае будучыню краіны. Важна, каб навучэнцы педгруп выбралі менавіта педагагічную прафесію і вярнуліся настаўнічаць у родны раён, – адзначыла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама.



Каманды дэманстравалі свае здольнасці і веды ў чатырох конкурсах. У візітцы «Педклас – гэта пра нас!» старшакласнікі разважалі пра важнасць прафесіі настаўніка, якім павінен быць сучасны педагог, гаварылі пра патрыятызм і любоў да педагагічнай справы. Інтэлектуальны квіз «Педагагічная гульнятэка» стаў экзаменам на эрудыцыю. «Сакрэтны код» – конкурс на кемлівасць, хуткасць мыслення і ўменне працаваць у камандзе. Падчас разважанняў на тэму «Сучасны педагог: хто ён?» удзельнікі творча і крэатыўна выказалі бачанне таго, якім павінен быць настаўнік сёння.
Па выніках конкурсаў першае месца прысуджана камандзе
«Формула поспеху» СШ № 2, якая заваявала дыплом пераможцы, а пераходны кубак зноў застаўся ў гэтай установе адукацыі.
І гэта не выпадковасць – менавіта ў СШ № 2 больш за дзесяць гадоў назад была адкрыта першая педагагічная група. Тады ў ёй налічвалася восем чалавек, а сёння ў 10-11-х класах паглыблена знаё-
мяцца з прафесіяй 24 чалавекі. Адказныя за работу з імі настаўнікі Вольга Толкач і Вераніка Кумейша, а за псіхалагічны блок – Алена
Лабанава. Са свежых узнагарод у скарбонцы выхаванцаў педгруп –
дыплом I ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага
аблвыканкама ў IV абласным фестывалі педагагічных класаў, дыпломам III ступені ў намінацыі «Мой настаўнік» узнагароджаны навучэнец педгрупы СШ № 2 Ягор Цямчык (кіраўнік Вольга Толкач).
Чым займаюцца «малодшыя педагогі» ў педгрупах? Распрацоўваюць фрагменты ўрокаў і праводзяць выхаваўчыя мерапрыемствы, мадэліруюць і вырашаюць педагагічныя задачы, працуюць над праектамі, арганізуюць для пачаткоўцаў гульні на перапынках і г. д. А яшчэ вучацца разумець і адчуваць дзяцей, знаёмяцца з метадамі і прыёмамі, якія ператвараюць урок у пошук і творчую лабараторыю.
Хочацца спадзявацца, што праз некалькі гадоў сённяшнія ўдзель-
нікі педконкурсу ўвойдуць у клас маладымі спецыялістамі.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота аўтара.



