З удзячнасцю і цеплынёй віншуем з днём пажылых людзей!

У гэтым свяце – сардэчнасць, павага і любоў, адзінства і пераемнасць пакаленняў.
Гарантам захавання традыцый і каштоўнасцей з’яўляецеся менавіта вы, людзі залатога ўзросту. Ваша сумленнае стаўленне да працы і сапраўдная любоў да Радзімы – гэта ўзор для ўсіх пакаленняў ляхавічан. Мы вельмі вам удзячны за мудрасць, дабрыню і цярпенне. Ганарымся вашымі дасягненнямі, не стамляемся захапляцца вашай актыўнай грамадзянскай і жыццёвай пазіцыяй.
Сёння ў нашай краіне дзейнічае сістэма па падтрымцы і павышэнні якасці жыцця. Клопат пра пажылых людзей – абавязак кожнага з нас.
У гэты святочны дзень жадаем вам добрага здароўя, бадзёрасці духу, душэўнага спакою і дабрабыту.
Няхай вашы сэрцы будуць заўсёды сагрэты любоўю, увагай і клопатам блізкіх вам людзей.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.     РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.