У госці да навучэнцаў Ляхавіцкага аграрнага каледжа завітаў клірык храма Узвіжання Крыжа Гасподняга

Сёння ў госці да навучэнцаў Ляхавіцкага аграрнага каледжа завітаў клірык храма Узвіжання Крыжа Гасподняга ў г.Ляхавічы іерэй Максім Долгі

Каляджане асвойвалі спосабы афарбоўкі яек да Вялікадня. Разам з імі шчыраваў́ айцец Максім, які спачатку расказаў́ пра велікодныя праваслаўныя традыцыі.

У навучальнай установе перакнаны, што маладыя людзі будуць працягваць гэтыя традыцыі і перадаваць наступным пакаленням.