Сельскагаспадарчыя фарбы красавіка
Перадвелікодны тыдзень істотна «зламаў» градус напружання на сельскагаспадарчых палетках. Меўшы месца на тыдні моцны, халодна-дажджлівы, у момантах са снегам вецер, начныя адзін-два градусы ніжэй нулявой адзнакі запаволілі тэмп і, здавалася б, канчаткова наладжаны графік пасяўной кампаніі.
Замест звыклых пасяўных агрэгатаў на яравых плошчах раёна ўсё больш заўважнымі сталі сельгасмашыны для перадпасяўной падрыхтоўкі глебы. З раннімі збожжавымі і зернебабовымі раён справіўся ўпаўне паспяхова, у належныя тэрміны і, што стане канчаткова зразумела пасля ўсходаў, якасна. Напрыклад, па стане на 9 красавіка, з сяўбой ранніх сельгаскультур нашы аграрыі справіліся ледзь ці не на 120 працэнтаў ад планавых лічбаў. Замест папярэдне задэклараваных 3 060 гектараў пасеяна 3 600 з гакам. Але ж
наперадзе значна большыя аб’ёмы работы. Напрыклад, сяўба цеплалю-бівай кукурузы і яшчэ больш позніх і значна меншых па плошчах грэчкі і проса.
Іменна на перспектыву «цеплалюбі-вага» працягу сяўбы ў значнай ступені і працуюць зараз нашы аграрыі. Закрыва-юць вільгаць, ажыццяўляюць веснавое ўзворванне, перадпасяўную падрыхтоўку глебы. Мэта і задачы відавочны, каб сінхронна з прагрэвам верхняга слоя глебы да патрэбных тэмператур засяро-дзіцца непасрэдна на асноўных клопатах.
А іх вельмі нямала, і справіцца з імі неабходна ў дастаткова сціслыя тэрміны.
Таксама на парадку працоўнай занятасці аграрыяў значыцца падсеў шматгадовых траў. У тым ліку люцэрны, якая паказала сябе з вельмі прывабнага і эфектыўнага боку. Можна сказаць, што ў многім дзякуючы ўсё большым плошчам люцэрны жывёлагадоўля раёна заўважна стабілізавала сваё становішча на рынку вытворчасці малака. Напрыклад, у бягучым годзе плошчы люцэрны ў чыстым выглядзе павялічылі ўжо ААТ «Жарабковічы» і «Шлях новы», ЗАТ «Белпрампрыбор» і СУП «Белазем’е».
У раскладзе палявых работ сельскагас-падарчых прадпрыемстваў раёна значыцца другая падкормка азімых збожжавых і рапсу. Назапашваюцца, вывозяцца і ўносяцца пад яравую сяўбу арганічныя ўгнаенні і мінеральныя ўдабрэнні. І не толькі: гаспадаркі раёна робяць многае для таго, каб пасяўная вясна аддзячыла ўраджаем.
Іван КАВАЛЕНКА.

