Прафсаюз у аўтарытэце. Пра праведзеную работу і планы ішла размова на ІІ пленуме Ляхавіцкага райкама Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу

Раённая прафсаюзная арганізацыя работнікаў аграпрамысловага комплексу – самая шматлікая на Ляхавіччынне, у яе радах амаль 2,5 тысячы членаў, аб’яднаных у 20 пярвічак. Ахоп прафсаюзнага членства ўнушальны – 99 працэнтаў ад колькасці працуючых.

Актывісты прафсаюза работнікаў АПК і працуюць ударна, і адпачываюць ад душы.

У параўнанні з пачаткам мінулага года колькасць членаў прафсаюза павялічылася на 30 чалавек. Створана прафсаюзная пярвічка ў ЗАТ «Фораланд». На 15 чалавек павялічылася прафсаюзная пярвічка
ЗАТ «Белпрампрыбор».
Пра праведзеную работу і планы ішла размова на ІІ пленуме Ляхавіцкага райкама Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. У рабоце пленума прынялі ўдзел старшыня Брэсцкай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Аляксандр Саланевіч, першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Васілій Пыжык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Бурак.
Старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Вольга Анікей трымала справаздачу аб зробленым, прааналізавала асноўныя напрамкі дзейнасці за мінулы год, адзначыла як станоўчыя моманты, так і праблемныя пытанні. Таксама агучаны асноўныя задачы на сёлета.
– Спектр задач, што стаяць перад раённым галіновым прафсаюзам, даволі шырокі. У цэнтры паўсядзённай увагі – зваро-ты грамадзян, грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы і аплаце працы, стварэнне ўмоў для замацавання маладых спецыялістаў, настаўніцтва, забеспячэнне членаў прафсаюза санаторна-курортным лячэннем, арганізацыя турыстычна-экскурсійнай дзейнасці, дабрачынныя акцыі. Прадоўжыцца практыка правядзення маніторынгаў унутрыпрафсаюзнай дысцыпліны, будзем павышаць матывацыю прафсаюзнага членства, якасць правядзення маніторынгаў праблемных момантаў у аплаце працы, маніторынгаў занятасці і сацыяльных гарантый у арганізацыях АПК і іншае. І, канешне ж, распрацоўка і ўдзел у разнастайных мерапрыемствах, прымеркаваных да Года беларускай жанчыны, – сказала Вольга Анікей.
Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Саланевіч даў станоўчую адзнаку рабоце Ляхавіц-кага райкама прафсаюза работнікаў АПК. Кіраўнік абласнога галіновага прафсаюза падкрэсліў, што ў раёне наладжана мэтанакіраваная работа, якая прыносіць плён. Што адчувальна па росце як колькасці членаў прафсаюза, так і па стварэнні прафсаюзных пярвічак на прадпрыемствах і ў арганізацыях рознай формы ўласнасці. Таксама пастаўлена высокая адзнака за інфармацыйную работу, якую праводзіць райкам прафсаюза аграрыяў Ляхавіччыны.

– Нездарма дэвіз беларускіх прафсаюзаў – «Мы разам!».
Прафсаюзы разам і побач з працаўнікамі-аграрыямі і падчас адказных сельскагаспадарчых кампаній, і не толькі ўшаноўваюць герояў хлебнай нівы, фермаў, вытворчых майстэрняў. Адсочваюць і пытанні аховы працы, харчавання, умоў працы і адпачынку работнікаў.
І, канешне ж, прафсаюзы – правераныя часам сацыяльныя партнёры. Адзначу, што прафсаюзныя лідары аграрыяў Ляхавіччыны ад райкама да пярвічак – актыўныя і ініцыятыўныя, яны ўмеюць аб’яднаць людзей і зацікавіць іх агульнымі карыснымі справамі, – падкрэсліў Васілій Пыжык.
У сваіх выступленнях прадстаўнікі прафсаюзных пярвічак дзяліліся вопытам работы, расказвалі пра прафсаюзнае жыццё, узаемадзеянне з адміністрацыяй прадпрыемстваў і арганізацый.
Так, старшыня прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Нача» Юлія Дабравольская спынілася на асноўных напрамках работы з маладымі спецыялістамі, якія працуюць у гаспадарцы.
Стварэнне належных умоў працы для работнікаў, прафі-лактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне няшчасных выпадкаў на вытворчасці, выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў – асноўныя моманты, на якія звярнула ўвагу ў дачыненні свайго прадпрыемства грамадскі інспектар па ахове працы СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» Ганна Рамановіч.
Былі і ўшанавальныя моманты, у тым ліку ўзнагароджванне самых актыўных, ініцыятыўных, мэтанакіраваных членаў галіновага прафсаюза.