Думаць і ствараць па-дзяржаўнаму

Сакавік 2023-га стаў адпраўной кропкай для Беларускай партыі «Белая Русь». З гэтага моманту ў палітычным раскладзе краіны з’явілася моцная і ўплывовая сіла – гэта людзі, аб’яднаныя агульнай мэтай – далей працягваць умацаванне незалежнай, моцнай, квітнеючай Беларусі і будаваць сацыяльна справядлівае грамадства. Партыі атрымалася стаць цэнтрам прыцягнення новых ідэй і спраў, стаць эфектыўным сувязным звяном у дыялогу паміж беларускім народам і дзяржавай.
Палітычнае жыццё Ляхавіччыны немагчыма сёння ўявіць без раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь». Зараз яно налічвае больш за 300 членаў. Мінулы аўторак стаў для Ляхавіцкага аддзялення партыі свайго роду экзаменам – партыйцы падвялі выніковую рысу 2025-га, вызначыліся, пад чыім кіраўніцтвам будуць далей працягваць развівацца, хто прадставіць Ляхавіччыну на з’ездзе Беларускай партыі «Белая Русь» і што ставіць на перспектыву
ў бягучым годзе.
– Партыя «Белая Русь» – сіла, якая стала надзейнай апорай беларускай дзяржавы. Экзаменам для нас стала электаральная кампанія па выбарах Прэзідэнта краіны. А 2025-ы стаў годам чыстых спраў.
У Год добраўпарадкавання партыйцы, акрамя іншага, прыклалі руку да добраўпарадкавання тэрыторыі вакол памятнага знака спаленым вёскам раёна. Адчувальны ўдзел партыйцаў у патрыятычных праектах. Напрыклад, аграрны каледж стаў пляцоўкай для рэалізацыі асветніцкага праекта партыі «Бессмяротная слава Вялікай Перамогі». У тандэме з камунгасам атрымалася стварыць падарунак гораду – Алею памяці, якая стала напамінам пра ключавыя падзеі вайны і яе герояў, – адзначыў старшыня раённага аддзялення партыі Алег Траццяк.
Партыйцы – ініцыятары шматлікіх конкурсаў. Сярод такіх – конкурс архітэктурных макетаў «Рэха стагоддзяў». Разам з райвыканкамам партыя запрасіла ўстановы адукацыі горада і раёна стварыць архітэктурныя макеты воінскіх пахаванняў і помнікаў воінскай славы Вялікай Айчыннай вайны. Работы ўразілі сваёй дасканаласцю, дакладнасцю і вобразнасцю – вось ужо больш за паўгода землякі
не губляюць інтарэс да наведвання выставы.
Партыя падключылася, здаецца, да кожнай сферы жыцця беларусаў. Праект «Партыя – дзецям» даў магчымась стварыць калядны цуд юным землякам, члены партыі таксама дапамагалі ў зборы школьнага рукзака, аказалі падтрымку і шматдзетным сем’ям. Падчас акцыі «Партыя ў славу аграрыям» прайшлі сустрэчы ў працоўных калектывах, а колькі было партыйна-жніўных ушанаванняў!
Важна заўжды быць на сувязі, быць эфектыўным звяном
«зваротнай сувязі». У рамках праекта «#Еди_Онлайн» члены партыі ўдзельнічаюць у адзіных днях інфармавання – у шчырай размове, дзе няма закрытых тэм, высвятляюцца пытанні, якія хвалююць ляхавічан, праблемныя моманты, гучыць нямала прапаноў і карысных ініцыятыў.
Партыі давяраюць, а гэта галоўнае!Маладзёжныя праекты
партыі – гэта пра рух «Іскра». Пакуль напрамак толькі на старце. Таму Алег Траццяк
прапанаваў у гэтым годзе максімальна раскрыць мала-
дзёжны патэнцыял – старэйшыя калегі заўжды падтрымаюць. А яшчэ варта зрабіць упор на эфектыўную работу ў інфармацыйнай прасторы. Прыгожа ўваходзяць партыйцы ў Год беларускай жанчыны.
70 працэнтаў партыі складаюць менавіта прадстаўніцы прыгожай паловы. Абласным аддзяленнем Беларускай партыі «Белая Русь» выдадзены прэзентацыйны буклет пра жанчын, якія прадстаўляюць розныя сферы і паспяховыя ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Буклеты ўручылі і ляхавічанкам, чые партрэты ўпрыгожылі выданне.
Апладысментамі віталі ляхавічанак Наталлю Мацкевіч і
Тамару Шумскую, якія ўвайшлі ў залаты фонд «Белай Русі».
Падчас канферэнцыі гучала шмат слоў падзякі актывістам палітычнай структуры. Шмат узнагарод адправілася землякам і арганізацыям за актыўны ўдзел у рэалізацыі праграмных мэтаў і задач, накіраваных на прапаганду і папулярызацыю іміджу партыі, за удзел у грамадска-палітычным жыцці раёна.
Канферэнцыя ўключала шмат арганізацыйна-кадравых пытанняў. Аднагалосна партыйцы падтрымалі кандыдатуру намесніка старшыні райвыканкама Алега Траццяка для далейшага кіраўніцтва аддзяленнем. Віншаванні і пажаданні далейшай плённай працы! Таксама выбраны дэлегаты на абласную партыйную канферэнцыю
і IV з’езд Беларускай партыі «Белая Русь».
– Як толькі партыя «Белая Русь» заявіла пра сябе, тут жа аб’яднала беларусаў, якія не могуць быць раўнадушнымі да жыцця краіны, да яе гісторыі і сваіх каранёў, гэта людзі, якія хочуць самі вырашаць сваю будучыню – і не на словах, а тут і цяпер на канкрэтных справах. Іх штодзённы клопат – гэта праца ў імя краіны. Вашы праекты ўражваюць! Пачынаючы з рэгіёнаў, бачна патрыятычная аддача. Партыйцы свята берагуць сапраўдныя беларускія каштоўнасці. Прыемна адзначыць, што практычна ўсе дэпутаты райсавета – члены партыі! – падсумаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч.
Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.

