Кантроль дзеля бяспекі. Па выніках 2025 года ў Ляхавіцкім раёне знізілася колькасць правапарушэнняў, учыненых непаўналетнімі

Дзяцінства – шчаслівая пара. Так павінна быць. Але, на вялікі жаль, для некаторых сем’яў гэта не аксіёма У камісіі па справах непаўналетніх, педагогаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, неабыякавых землякоў – прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў нямала работы па папярэджанні злачынстваў у адносінах да дзяцей, па прафілактыцы падлеткавай злачыннасці, па выяўленні неўладкаваных сем’яў, дзе не займаюцца выхаваннем дзяцей, а дарослыя вядуць бязладнае жыццё.
І ў мінулым годзе пад пільнай увагай камісіі былі пытанні бяспекі і
дабрабыту дзяцей. Спынюся толькі на асноўных тэмах пасяджэнняў. У сакавіку прааналізавана работа суб’ектаў прафілактыкі па папярэджанні парушэнняў непаўналетнімі заканадаўства аб дарожным руху, траўмавання дзяцей у дарожна-транспартных здарэннях. У маі падсумавана работа па прафілактыцы суіцыдальных паводзін падлеткаў, у верасні – па папярэджанні злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналет-ніх, вырабу і распаўсюджвання парнаграфічных матэрыялаў з выявамі непаўналетніх. У снежні прааналізавана праведзеная работа па прафілак-тыцы ў падлеткавым асяроддзі злоўжывання спіртнымі напіткамі і наркатычнымі рэчывамі, – расказвае намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Наталля Мацкевіч. Статыстыка КСН абнадзейвае.
Па выніках 2025 года ў нашым раёне істотна знізілася (з 55 у 2024 годзе, да 25 у мінулым годзе) колькасць правапарушэнняў, учыненых непаўналетнімі, якія дасягнулі ўзросту прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці.
У асноўным гэта парушэнні Правілаў дарожнага руху (16). Прычым 10 правапарушэнняў, якія ўчынілі восем непаўналетніх, звязаны з кіраваннем матацыклам. Часцей за ўсё «аўтары» такіх правапарушэнняў – школьнікі. Усе яны выхоўваюцца ва ўладкаваных сем’ях, аднак бацькі ў большасці не кантралявалі выкарыстанне дзецьмі транспартных сродкаў, не ўстанаўлівалі часавыя межы карыстання матацыкламі і нават ведалі, што некаторыя транспарт-ныя сродкі не могуць удзельнічаць у дарожным руху.
– У кастрычніку 2025 года ў выніку няшчаснага выпадку – падзення з электравеласіпеда – загінуў непаўналетні 2012 года нараджэння. Падлетак парушыў ПДР – не дасягнуўшы 14-гадовага ўзросту, катаўся на электравела-сіпедзе без суправаджэння дарослых. У прафілактыцы парушэнняў ПДР установам адукацыі неабходна больш увагі надаваць рабоце з бацькамі дзяцей, АДАІ Ляхавіцкага РАУС – выяўленню непаўналетніх, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту і кіруюць сродкамі персанальнай мабільнасці па-за жылымі зонамі без суправаджэння дарослых, – удакладняе Наталля Мацкевіч.
Калі браць у разрэзе навучальных устаноў, то сярод непаўналетніх, якія пераступілі закон, восем навучэнцаў аграрнага каледжа, дзевяць навучэнцаў гарадскіх і вясковых школ і адзін працуючы.
Летась непаўналетнія не ўчынялі крымінальныя злачынствы, у 2024 годзе іх было зарэгістравана чатыры.
– Зніжэнне з 12 у 2024 годзе да чатырох у 2025 годзе колькасці правапарушэнняў, звязаных з парушэннямі антыалкагольнага заканадаўства, канешне, можна аднесці да плюсаў. Разам з тым гэта
не падстава лічыць, што падлеткі перасталі ўжываць спіртныя напіткі. Можна меркаваць, што непаўналетнія збіраюцца для распіцця спіртнога на кватэрах, дачах, што яшчэ больш небяспечна ў сувязі з бескантрольнасцю.
Таму сёлета пастаўлена задача выяўлення памяшканняў, дзе збіраюцца кампаніі падлеткаў. Дарэчы, па стане на 1 сакавіка на ўліку ва ўрача-нарколага знаходзілася сямёра непаўналетніх (летась на такую дату – 14), – адзначае Наталля Мацкевіч.
Яшчэ адна актуальная праблема, з якой неабходна змагацца, –
правапарушэнні, звязаныя з экстрэмізмам і нацызмам. Тычыцца гэта і маладзёжнага асяроддзя, дзе дэструктыўныя праяўленні непрадказальныя, маланкавыя і асабліва небяспечныя.
– З мэтай прафілактыкі экстрэмізму асаблівую ўвагу ва ўстановах адукацыі неабходна звярнуць на выхаванне ў падлеткаў такіх якасцей, як талерантнасць і міралюбнасць. Дапамогу ў гэтым могуць аказаць свяшчэннаслужыцелі БПЦ.
Шэсць устаноў адукацыі Ляха-віччыны заключылі пагадненні аб узаемадзенянні ў пытаннях выхавання з прыходамі Ляхавіцкага благачыння Пінскай епархіі, – адзначае Наталля Мацкевіч.
Сярод іншых асноўных напрам-каў работы па папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх – максімальны ахоп карыснай і працоўнай занятасцю моладзі ў вольны ад вучобы час.
Галіна КАНЬКО.

