Пра погляд у будучыню і кропкі росту. Ляхавічы з рабочым візітам наведаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы
Красавіцкі дзень інфармавання, які прайшоў па ўсёй краіне ў мінулы чацвер, прысвячаўся тэме ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС – буйнейшай у гісторыі атамнай энергетыкі катастрофы, якая пацягнула за сабой маштабныя эканамічныя і сацыяльна-псіхалагічныя наступствы.


Чаму пра гэта важна гаварыць і праз 40 гадоў? Беларусь пацярпела больш за іншыя краіны і, па сутнасці, засталася адзін на адзін з бядой. З-за тэхнагеннай аварыі на тэрыторыі Украіны 25 працэнтаў тэрыторыі Беларусі з пятай часткай насельніцтва, з буйнымі гарадамі (Гомель, Магілёў, Мазыр, Жлобін, Светлагорск і іншымі) былі забруджаны радыенуклідамі. Краіне быў нанесены каласальны экана-
мічны ўрон, які склаў 32 бюджэты рэспублікі 1985 года. А гэта сотні мільярдаў долараў. Пра гэта гаварылі ўпаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай вобласці, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы і старшыня Ляхавіцкага райвыканкама Мікалай Мароз падчас сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы з калектывам райвыканкама. Тэма дыялогу – «Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця».
Ад ліквідацыі – да развіцця
Дзякуючы пастаяннай увазе Кіраўніка дзяржавы, Беларусь паспяхова перайшла ад ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы да ўстойлівага развіцця пацярпелых рэгіёнаў, адзначыў Міхаіл Русы.
– Калі ў 1995 годзе Аляксандр Рыгоравіч стаў Прэзідэнтам, з’явіліся эфектыўныя дзяржаўныя праграмы па мінімізацыі наступстваў на пацярпелых ад аварыі тэрыторыях. Быў некалькі зменены першапачатковы падыход. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу замест
пахавання населеных пунктаў і перасялення людзей аднаўляць тэрыторыі і ствараць умовы для якаснага і бяспечнага жыцця. Гэта будаўніцтва жылля, асфальтаванне дарог, газіфікацыя, арганізацыя якаснага водазабеспячэння, сацыяльныя меры падтрымкі і абароны, стварэнне ўмоў для бяспечнай вытворчасці і шэраг іншых мерапрыемстваў, – абазначыў парламентарый.
Лічбы, якія гавораць самі за сябе
Агульны аб’ём фінансавання мерапрыемстваў дзяржаўных праграм з 1990 па 2025 год склаў у эквіваленце больш за 19 мільярдаў долараў ЗША.
Усе гэтыя меры дазволілі вярнуць пацярпелыя землі да паўнавартаснага жыцця, акцэнтаваў увагу Міхаіл Русы. Ён, дарэчы, ведае пра жыццё ў Чарнобыльскай зоне не па чутках: у тыя гады працаваў у Кармянскім раёне на Гомельшчыне і на свае вочы бачыў, як аварыя перакрэслівала лёсы людзей. Сёння Міхаіл Русы з гонарам адзначае: Беларусь не проста справілася – яна атрымлівае з забруджаных земляў чыстую прадукцыю. І гэта дзякуючы распрацаваным нашымі вучонымі сучасным бяспечным тэхналогіям у земляробстве і жывёлагадоўлі.
Зараз пацярпелыя раёны – гэта не «зона адчужэння», а кропкі росту. Беларуская прадукцыя праходзіць вельмі жорсткі лабараторны кантроль, на кожным этапе – ад поля да прылаўка. Якасць пацвярджаецца фактамі: ад паставак сметанковага масла за мяжу да прызнання нашых элітных сыроў на вышэйшым дзяржаўным узроўні.
У якасці паспяховага прыкладу дынамічнага развіцця пацярпелых рэгіёнаў была названа праграма развіцця Прыпяцкага Палесся, у якую ўвайшлі пяць раёнаў Гомельскай і чатыры Брэсцкай вобласці. Яе
курыруе Міхаіл Русы, і яна ўяўляе маштабны план пераўтварэння паўднёвых раёнаў у магутны аграрны цэх.
Дзяржава і сёння па-ранейшаму вялікія сродкі накіроўвае ў сацыяльнае абслугоўванне і ахову здароўя. У гэтым напрамку назапашаны каласальны вопыт, вялікая ўвага надаецца здароўю дзяцей. Створаны і працуюць 12 рэабілітацыйных цэнтраў, якія штогод прымаюць 87 000 хлопчыкаў і дзяўчынак. Важна, што дзеці выязджаюць на аздараўленне цэлымі класамі, не перарываю-
чы вучэбны працэс. Дзяржава не шкадуе грошай і будзе працягваць гэта і далей, абазначыў упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай вобласці.
Беларусь справай даказала, што адзінства, навуковыя распрацоўкі, упартая і добрасумленная праца здольны перамагчы нават нябачнага ворага, ператварыўшы выпаленую зямлю ў квітнеючы рай.
У рамках адзінага дня інфармавання Міхаіл Русы сустрэўся з калектывам ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод». Падчас размовы акцэнт зроблены на развіцці прадпрыемства, перспектывах перапрацоўчай галіны, важнасці выканання тэхналогіі і стандартаў для вытворчасці якаснай запатрабаванай прадукцыі. Міхаіл Русы пазнаёміўся з вытворчасцю і прадэгуставаў навінкі.


Ацэнка – высокая
– Добрая прадукцыя. Неабходна і далей вывучаць запатрабаванні, меркаванне людзей. Улічваючы занятасць жанчын, трэба даваць ім паўфабрыкаты. Не гнацца за модным, а рабіць якасна і смачна. У эпоху, калі людзі адыходзяць ад дамашніх закрутак, заводская прадукцыя павінна стаць эталонам – «як у бабулі», але з гарантаванай якасцю і бяспекай, – абазначыў Міхаіл Русы і падкрэсліў, што неабходна падтрымліваць імідж вытворцы якаснай прадукцыі.
Дырэктар Ляхавіцкага кансервавага завода Юрый Цюлянкоў расказаў пра планы па мадэрнізацыі вытворчасці і перспектывы развіцця прадпрыемства. Міхаіл Русы пабываў у цэху, дзе будзе ўстаноўлена новая кітайская вытворчая лінія па перапрацоўцы агародніны. У абноўленым вытворчым цэху будзе праходзіць папярэдняя апрацоўка бульбы, морквы і капусты.


З увагай да людзей
У той жа дзень старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве правёў у Ляхавіцкім райвыканкаме асабісты прыём грамадзян. На прыём да парламентарыя запісаліся сем чалавек, два звярнуліся па-за запісам. З дзевяці чалавек толькі двое – жыхары раёна. Адзін са зваротаў закранае інтарэсы як кіраўнікоў сельвыканкамаў, так і вяскоўцаў, якія жадаюць працаваць па дагаворы – гэта магчымасць спрашчэння працэдуры закупкі выканаўцы сезонных работ на тэрыторыі сельсаветаў.
Каб атрымаць дапамогу па сваіх праблемах, людзі прыбылі не толькі з Брэстчыны. Пытанні датычылі ўліку пахавання, лячэння, налічэння паслуг ЖКГ, магчымасці ўмоўна-датэрміновага вызвалення з месцаў пазбаўлення волі і іншых. Міхаіл Русы даў неабходныя тлумачэнні грамадзянам, а службовым асобам – адпаведныя даручэнні. Некаторыя з пытанняў узяты на кантроль.
– Тэрытарыяльнасць зваротаў паказвае, што ў раёне многія пытанні, якія хвалююць людзей, вырашаны. Трэба ўмець людзей чуць і слухаць. І цярпліва тлумачыць, што ёсць закон, і яго трэба выконваць, –
адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.
У адзіны дзень інфармавання на Ляхавіччыне працавала
шэсць інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Сваімі ўспамінамі з удзельнікамі сустрэч падзяліліся ўдзельнік ліквідацыі наступстваў на ЧАЭС Яўгеній Белавус і перасяленка з заражаных тэрыторый Наталля Сяргейчык. У месцах сустрэч у адзіны дзень інфармавання працавалі выставы фотаальбомаў, кніг, дзіцячых прац, прысвечаных тэме чарнобыльскай трагедыі.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

