Паважаныя жыхары горада і раёна! Паважаныя ветэраны працы!

Прыміце шчырыя віншаванні са  Святам працы!
Май – гэта час абнаўлення прыроды, час спадзяванняў і планаў. Невыпадкова менавіта ў гэты перыяд мы ўшаноўваем працу. Бо ўсё, чым ганарыцца наш край, створана розумам, талентам і рукамі яго жыхароў.

Мірная праца на роднай зямлі – гэта найвялікшае дабро. Кожны з нас на сваім працоўным месцы ўносіць неацэнны ўклад ва ўмацаванне суверэнітэту, стабільнасці і незалежнасці. Працавітасць, адказнасць і адданасць сваёй справе заўсёды былі і застаюцца галоўнымі якасцямі беларускага народа.
У Год беларускай жанчыны мы выказваем глыбокую ўдзячнасць працаўніцам, якія паспяхова сумяшчаюць высокія прафесійныя дасягненні з клопатам пра сям’ю і выхаваннем дзяцей.
Асаблівыя словы падзякі – ветэранам працы. Вы заклалі трывалы фундамент нашага сённяшняга жыцця, вашы вопыт і мудрасць – бясцэнная спадчына для моладзі.
Дарагія землякі! Няхай гэта свята падорыць вам зарад новай энергіі і вясновага натхнення. Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабрабыту ў кожнай сям’і!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.   РАЁННЫ  САВЕТ ДЭПУТАТАЎ

Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні са Святам працы!
Першамай – гэта сімвал міру і згоды, добрых пачынанняў і вясновага абнаўлення.
Дзякуй усім за працавітасць і прафесіяналізм – ветэранам і тым, хто толькі пачынае працоўную біяграфію, хто доблесна працаваў і хто сёння накіроўвае сілы і здольнасці на карысць роднай зямлі!
Няхай пачуццё гонару за сваю працу дапамагае вам заставацца маладымі душой і моцнымі духам, гатовымі да высокіх вынікаў на карысць нашай Радзімы, а гэта светлае вясновае свята прынясе масу станоўчых эмоцый.
Жадаю вам натхнення, росквіту творчых сіл, моцнага здароўя, міру і гармоніі ў душы, энтузіязму, рэалізацыі задуманых планаў і ідэй.
Георгій ХЛЯБОВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.