Калектыў Падлескага народнага хору наведаў з экскурсіяй палацава-замкавы комплекс Радзівілаў у Нясвіжы
26 красавіка калектыў Падлескага народнага хору наведаў з экскурсіяй палацава-замкавы комплекс Радзівілаў у Нясвіжы
Падлескі народны хор — гэта людзі, якія па-сапраўднаму любяць народную песню і лічаць яе неад’емнай часткай свайго жыцця. Людзі, якія ўжо на працягу 86 гадоў захоўваюць гісторыю калектыву.
Творчасць хору прасякнута вялікім жаданнем дарыць людзям прыгажосць і радасць зносін з беларускай песеннай культурай. У рэпертуары — творы беларускіх, рускіх кампазітараў, а таксама каляндарна-абрадавыя, сямейна-бытавыя, лірычныя, баладныя, жартоўныя беларускія народныя песні. Пад кіраўніцтвам Вольгі Якунінай хор з’яўляецца ўдзельнікам многіх значных мерапрыемстваў у Ляхавіцкім раёне і не толькі.
Дарэчы, нядаўна Падлескі народны хор паспяхова пацвердзіў сваё ганаровае найменне «народны».





