Заява на амністыю. Зямельную. У Ляхавіцкім раёне працягваецца работа па легалізацыі самавольна занятых зямельных участкаў
У Ляхавіцкім раёне працягваецца работа па легалізацыі самавольна занятых зямельных участкаў. Механізм так званай «зямельнай амністыі», які дазваляе грамадзянам узаконіць самавольна занятыя ўчасткі і размешчаныя на іх пабудовы, падоўжаны да 1 студзеня 2028 года. Гэта дае дадатковы час тым, хто яшчэ не паспеў аформіць свае правы.
Па выніках інвентарызацыі, праведзенай у 2022 годзе праектным інстытутам «Брэстгіпразем», на тэрыторыі раёна выяўлена
874 зямельныя ўчасткі з прыкметамі самавольнага заняцця, у тым ліку 288 участкаў у Ляхавічах, 586 – па раёне.
Райвыканкам прыняў 111 рашэнняў па легалізацыі самавольна занятых зямельных участкаў і іх частак. Дзякуючы гэтаму ў мясцовыя бюджэты паступіла 143,9 тысячы рублёў.
На сённяшні дзень 44 заявы фізічных і юрыдычных асоб знаходзяцца ў рабоце: пададзены заявы, вырабляюцца неабходныя матэрыялы ў арганізацыях па землеўпарадкаванні, мясцовымі выканаўчымі камітэтамі прымаюцца адпаведныя рашэнні.
Вынікам інвентарызацыі стала вызваленне зямельных участкаў, якія выкарыстоўваліся з парушэннем заканадаўства. 192 зямельныя ўчасткі вызвалены і вернуты ў склад населеных пунктаў. У далейшым яны будуць прадастаўлены ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
Акрамя таго, у дачыненні да 337 фактаў самавольнага заняцця
зямельных участкаў у падатковыя органы накіраваны звесткі для вылічэння і аплаты зямельнага падатку.
У адпаведнасці з часткай восьмай пункта 2 артыкула 3 Закона Рэспуб-
лікі Беларусь ад 18 ліпеня 2022 года № 195-З «Аб змяненні кодэксаў», грамадзяне, у дачыненні да зямельных участкаў якіх пацверджаны факты самавольнага заняцця, маюць права да 1 студзеня 2028 года падаць заяву ў мясцовы выканаўчы камітэт аб прадастаўленні самавольна занятага зямельнага ўчастка.
Самавольна заняты зямельны ўчастак пры размяшчэнні на ім самавольнай пабудовы цалкам або часткова можа быць прадастаў-
лены (легалізаваны) пры выкананні ў сукупнасці наступных умоў. Захаванне ўзведзенага, рэканструяванага капітальнага збудавання не цягне за сабой істотных парушэнняў горадабудаўнічых і буданічых нормаў і правілаў. Таксама маецца згода сумежных землекарыстальнікаў (землекарыстальнікаў занятага ўчастка або яго часткі) на захаванне ўзведзенага, рэканструяванага капітальнага збудавання і змяненне межаў зямельных участкаў. Мае значэнне і адсутнасць судовых спрэчак – адсутнасць на разглядзе ў судзе спрэчак у дачыненні да аб’екта самавольнага будаўніцтва і (або) зямельнага ўчастка, а таксама адсутнасць нявыкананай судовай пастановы (выканаўчага дакумента), якая абавязвае правесці пэўныя дзеянні ў дачыненні да аб’екта самавольнага будаўніцтва і (або) зямельнага ўчастка. Адна з умоў – і ўнясенне аплаты ў мясцовы
бюджэт за права легалізацыі ў памеры кадастравага кошту зямельнага ўчастка або яго часткі.
У адпаведнасці з законам, у выпадку незвароту грамадзян з заявай аб прыняцці рашэння па легалізацыі самавольна занятага зямельнага ўчастка і самавольнага будаўніцтва ў тэрмін да 1 студзеня 2028 года рашэнні ў дачыненні да такіх аб’ектаў прымаюцца ў адпаведнасці з палажэннямі Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Гэта азначае, што зямельны ўчастак падлягае вяртанню ў склад адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, а самавольнае будаўніцтва – зносу за кошт парушальніка.
Не адкладвайце вырашэнне пытання – скарыстайцеся магчымасцю ўзаконіць свае правы на зямлю ва ўстаноўленым парадку да 1 студзеня 2028 года.
Па ўсіх пытаннях, звязаных з легалізацыяй самавольна занятых зямельных участкаў, неабходна звяртацца ў аддзел землеўпарадкавання райвыканкама па адрасе:
г. Ляхавічы, плошча Леніна, 3 з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00. Кабінеты: 101, 102. Тэлефоны для даведак: 6-01-37,
2-18-08.
Наталля КРЫМСКАЯ, начальнік аддзела землеўпарадкавання
райвыканкама.

