Банк родны для ўсіх і кожнага. 35 гадоў Белаграпрамбанк побач і разам са сваімі кліентамі

Наш райцэнтр, у адрозненне ад вялікіх гарадоў, дзе прадстаўлены разнастайныя банкі, не можа пахваліцца такім багатым выбарам фінансавых устаноў. Тым не менш, літаральна любыя фінансавыя паслугі ляхавічанам даступныя. Прычым многія землякі давяраюць свае фінансы Белаграпрамбанку.
Дарэчы, першапачаткова планавалася, што гэты банк будзе працаваць толькі з юрыдычнымі асобамі. Аднак час мяняўся, і з кожным годам у Белаграпрамбанка станавілася ўсё больш прыхільнікаў і сярод фізічных асоб. І да свайго 35-гадовага юбілею ААТ «Белаграпрамбанк» можа ганарыцца і трывалай кліенцкай базай, і шырокім спектрам прадастаўляемых паслуг, якія пастаянна пашыраюцца.
Гісторыя ў фактах, лічбах, імёнах
У верасні 1991 года ў выніку рэарганізацыі банкаўскай сістэмы краіны і ў Ляхавіцкім раёне пачаў адлік сваёй гісторыі Белаграпрамбанк. Сёння цэнтр банкаўскіх паслуг № 135 у г. Ляхавічы рэгіянальнай дырэкцыі па Брэсцкай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» запатрабаваны і ў юрыдычных, і ў фізічных асоб.
Напачатку дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя кліентамі банка былі выключна арганізацыі Ляхавіччыны – сельгаспрадпрыемствы, установы аховы здароўя, прадпрыемствы райпо, будаўнічыя арганізацыі. З пачатку ХХІ стагоддзя Белаграпрамбанк прапанаваў фізічным асобам укладныя аперацыі, прычым умовы распрацоўвалі непасрэдна спецыялісты ЦБП.

– Жаданне і запатрабаванні кліентаў – галоўныя для банка
прыярытэты. Прадаўжаем актыўна працаваць у важным сектары эканомікі – аграпрамысловым комплексе. Для далейшай паспяховай работы ў даным напрамку ў нас ёсць усё: супрацоўнікі – прафесіяналы з багатым вопытам работы, поўнае ўзаемаразуменне з адміністрацыяй усіх узроўняў у прыняцці прыярытэтаў развіцця, а самае галоўнае – нашы кліенты, якія побач з намі з моманту заснавання аграпрамбанкаўскага падраздзялення ў Ляхавічах. Мы ўдзячны ім за падтрымку, давер, тое, што выбіраюць наш банк, – расказвае начальнік ЦБП № 135 у г. Ляхавічы ААТ «Белаграпрамбанк» Жанна Занько.
Паступова колькасць праводзімых аперацый пашыралася. Для параўнання: напрыканцы мінулага стагоддзя было чатыры-пяць
аперацый, цяпер іх налічваецца некалькі дзясяткаў. Адпаведна ў дзясяткі разоў вырасла і колькасць прапаноўваемых банкаўскіх паслуг. Яшчэ больш прыхільнікаў у банка з’явілася пасля таго, як ён пачаў выпускаць уласныя банкаўскія карткі. Пачынаючы з 1996 года Белаграпрамбанк пачаў масавае крэдытаванне будаўніцтва жылля ў сельскай мясцовасці. З 2006 года крэдытная банкаўская сістэма заняла сваю нішу ў будаўніцтве малочнатаварных фермаў і комплексаў. У Ляхавіцкім раёне першым крэдытаваннем ад Белаграпрамбанка скарыстаўся СВК «Ляхавіцкі», потым далучыліся ААТ «Шлях новы», «Жарабковічы», «Нача». З дапамогай банкаўскіх крэдытаў і інвестпраектаў уведзены ў эксплуатацыю новыя вытворчыя лініі на кансервавым і льнозаводзе. Дарэчы, усе пералічаныя прадпрыемствы Ляхавіччыны прадаўжаюць цесна супрацоўнічаць з Белаграпрамбанкам.
– У тым, што Белаграпрамбанк трывала замацаваўся ў нашым раёне,
істотная заслуга і нашых калег, тых, хто стаяў ля вытокаў стварэння арганізацыі, хто плённа працаваў на банкаўскі імідж. Больш за 20 гадоў да выхаду на заслужаны адпачынак паспяхова ўзначальвала калектыў Ніна Саўчык. Наш гонар – вопытныя прафесіяналы колішні намеснік кіраўніка Антаніна Смоліч, галоўны бухгалтар Алена Лапыр, спецыялісты Аліна Маслоўская, Галіна Казлова, Ніна Навумовіч, Валянціна Паўлоўская, Надзея Пальчастая, Тамара Грудзько, – адзначае начальнік цэнтра банкаўскіх паслуг № 135 у г. Ляхавічы ААТ «Белаграпрамбанк» Жанна Занько.

Сёння ў прыярытэце
Белаграпрамбанк не толькі ганарыцца дасягненнямі, але і імкнецца да пастаяннага ўдасканалення. Прытрымліваюцца асноўных прыярытэтаў і ў ЦБП № 135. Большасць кліентаў банка – юрыдычных асоб – даўно створаныя суб’екты гаспадарання, якія разам з аддзяленнем прайшлі перыяды станаўлення, змагаліся з фінансавымі цяжкасцямі.
Работа з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі арганізавана так, каб быць бліжэй да кліента, забяспечыць яго комплекснае абслугоўванне: аперацыі па ўкладах і плацежных картках, афармленне крэдытаў, усе віды плацяжоў, валютна-абменныя аперацыі. Калектыў вырашае шмат задач, і галоўная з іх – захоўваць і прымнажаць давер кліентаў. Спецыялісты банка гатовы прадаставіць не толькі поўны пакет любых фінансавых паслуг, але і кансультацыі.

У свой юбілейны год Белаграпрамбанк пазіцыянуе сябе як «Банк родны для кожнага». Банкаўскія паслугі, крэдыты, інвестпраекты накіраваны на падтрымку рэгіёнаў, бізнесу, прадпрыемстваў і арганізацый, беларусаў розных узростаў, прафесій і сацыяльнага статусу.
Крэдытаванне прыватных прадпрыемстваў, фермерскіх гаспадарак, у тым ліку за кошт Банка развіцця, рэалізацыя інвестпраектаў, набыццё тэхнікі – з Белаграпрамбанкам усё гэта рэальна.
Узрастае фінансавая граматнасць насельніцтва. Па стане на 1 студзеня 2026 года ў ЦБП № 135 налічваецца больш за 12 тысяч кліентаў.
Для грамадзян пажылога ўзросту, інвалідаў дзейнічае праект «Академия заботы». Спецыяльнай плацежнай карткай «Забота» ў межах праекта карыстаюцца амаль 900 жыхароў Ляхавіцкага раёна. Адзін з напрамкаў у рабоце калектыву – выхаванне фінансавай граматнасці ў дзяцей, якія павінны ўмець правільна распара-
джацца грашыма. Супрацоўнікі ЦБП наведваюць навучальныя ўстановы, праводзяць сумесныя акцыі з іншымі зацікаўленымі службамі. Усё больш запатрабаванай і на Ляхавіччыне з’яўляецца рэспубліканская дзіцячая ашчадная праграма «Расти большой!», якая
суправаджае юных кліентаў з дзяцінства да першых крокаў у дарослае жыццё. Гэта не проста накапляльны ўклад, а першы крок дзіцяці ў свет фінансавай граматнасці. Праграма дазваляе бацькам і іншым сваякам фарміраваць капітал да паўналецця дзіцяці, рэгулярна папаўняць рахунак. Акрамя таго, банк уручае імяніннікам падарункі на кожны дзень нараджэння. Адзін з новых
прадуктаў – карта «Прикосновения», выкарыстоўваючы якую, кліенты аўтаматычна пералічваюць 0,3 працэнта ад сумы безнаяўнай аперацыі і 0,3 працэнта ад Белаграпрамбанка на дапамогу дзецям з анкалагічнымі захворваннямі. Дзякуючы такой увазе да кожнай сям’і, шматгадовай адданасці кліентаў і клопату, які пачынаецца з першых гадоў жыцця, ААТ «Белаграпрамбанк» стаў для жыхароў Ляхавіччыны не толькі блізкім, але і родным.
Аснова поспеху – калектыў
Каб своечасова і якасна аказаць любую банкаўскую паслугу, неабходны кваліфікаваныя супрацоўнікі. У адзінстве і вопыце кіраўніцтва, у згуртаванасці ўсяго калектыву (зараз у ЦБП працуе 10 чалавек) сакрэт поспеху. Тут працуюць людзі, правераныя часам, якія перадаюць свае веды і навыкі моладзі. Ды і прадстаўнікі пакалення маладых – кадры выдатнай падрыхтоўкі.
У аддзеле рознічных паслуг, які ўзначальвае вопытны прафесіянал Таццяна Жаўрыд, заўжды ўважліва выслухаюць, азнаёмяць з пералікам прапаноў ад Белаграпрамбанка, дапамогуць выбраць лепшы варыянт, каб кліент змог мару ўвасобіць у рэальнасць. На выдатна ведаюць справу спецыялісты аддзела. 180 кліентаў – юрыдычных асоб (67 з якіх індывідуальныя прадпрымальнікі) – сфера адказнасці супрацоўнікаў аддзела карпаратыўнага бізнесу – галоўных спецыялістаў Вольгі Чаранкевіч і Людмілы Струнеўскай.
– У нас выдатны калектыў. Пра кожнага смела скажу – профі. Больш вопытныя дзеляцца тонкасцямі работы з навічкамі. А моладзь у нас цудоўная. Лічу важным у банкаўскай рабоце спалучэнне прафесіяналізму і шчырых неабыякавых адносін да кліента,
незалежна ад яго ўзросту і сацыяльнага статусу, – падкрэслівае Жанна Занько.
У банкаўскай справе Жанна Уладзіміраўна больш за 35 гадоў, амаль
10 гадоў узначальвае калектыў, таму ведае ўсё пра фінансы, крэдыты і дэпазіты. У яе працоўнай кніжцы адзін працоўны адрас – цэнтр банкаўскіх паслуг Белаграпрамбанка ў Ляхавічах. Да ўсіх прафесійных якасцей мае і яшчэ адну надзвычай важную ў рабоце з людзьмі – уменне знайсці падыход да кожнага, ініцыятыўнасць і добразычлівасць.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.






