Чатыры плюс чатыры. У красавіку на Ляхавіччыне зарэгістравана нараджэнне чатырох хлопчыкаў і столькіх жа дзяўчынак
Тры пасведчанні аб нараджэннні выдадзены ў аддзеле загса райвыканкама, па адным – у Жарабковіцкім, Навасёлкаўскім, Альхоўскім сельвыканкамах, два – у Конькаўскім сельвыканкаме.
Дочак бацькі назвалі Даніэла, Лізавета, Марыя і Эмілія. Сынам далі імёны Аляксандр, Багдан, Ягор і Марат, расказала начальнік аддзела загса райвыканкама Вольга Новік.
Першынец зарэгістраваны ў адной сям’і, другое дзіця – у трох, трэцяе – у дзвюх, чацвёртае – у адной сям’і. У адной сям’і нарадзілася дзявятае дзіця. Здаравячком месяца стала Даніэла, якая нарадзілася
з вагой 3960 грамаў пры росце 55 сантыметраў.
Сярэдні ўзрост красавіцкага таты – 33 гады, мамы – 30. Самымі маладымі бацькамі сталі 21-гадовыя землякі. У красавіку радасць бацькоўства спазналі 49-гадовы бацька і 39-гадовая маці.
У красавіку ў аддзеле загса райвыканкама адбыліся чатыры шлюбныя цырымоніі. Сярэдні ўзрост жаніха – 28 гадоў, нявесты – 25. Самыя маладыя – 23-гадовы жаніх і 20-гадовая нявеста. Сямейны статус набылі 34-гадовы жаніх, а таксама 32-гадовая нявеста.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

