Зброя супраць забыцця — захаванне гістарычнай памяці

Сёння свет зноў неспакойны. На фоне ваенных дзеянняў у розных кропках планеты суседзі спрабуюць перапісаць гісторыю, перайначыць вынікі Вялікай Айчыннай вайны, паставіць у адзін рад героя і здрадніка. Захаванне гістарычнай памяці – справа не толькі архівістаў і гісторыкаў. Гэта справа кожнага з нас! Калі жадаем, каб нашы дзеці і ўнукі жылі ў мірнай і незалежнай краіне, то абавязаны перадаць ім праўду пра вайну без скажэнняў.

На Ляхавіччыне сёння на дзяржаўным уліку знаходзіцца 50 воінскіх пахаванняў, з іх 28 – брацкія і дзевяць – індывідуаль-
ныя магілы, восем – пахаванні ахвяр войнаў, расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Бурак на апаратнай нарадзе, дзе разглядалася пытанне пра ўвекавечванне памяці ахвяр генацыду беларускага народа пры абароне Айчыны і захавання памяці пра ахвяр вайны.
Па стане на 1 мая на Ляхавіччыне ўстаноўлены, узгоднены і ўнесены ў аўтаматызаваную базу даных «Кніга Памяці Рэспублікі Беларусь» удакладненыя звесткі пра 240 чалавек, у тым ліку ўстаноўлена сем новых імёнаў загінулых ваеннаслужачых.
Работу па аднаўленні імёнаў салдат Перамогі праводзіць аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама. Архіўна-даследчая дзейнасць вядзецца па кожным ваеннаслужачым, унесеным у спісы пашпартоў воінскіх пахаванняў, вывучаюцца архіўныя дакументы ў абагульненым электронным банку даных «Мемарыял», а таксама ў інфармацыйнай сістэме «Памяць
народа». Устаноўленыя звесткі ўзгадняюцца з упраўленнем па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, уносяцца ў аўтаматызаваную базу даных «Кніга Памяці Рэспублікі Беларусь», абнаўляюцца імёны на надмагільных плітах, актуалізуецца інфармацыя ў пашпартах пахаванняў. З верасня мінулага года па сённяшні дзень атрымана
пацвярджэнне з упраўлення па ўвекавечанні ў дачыненні да дзесяці воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, заменена пяць мемарыяльных пліт.
Вялікую ўвагу гэтым пытанням надае і пракуратура Ляхавіцкага раёна, якая правярае добраўпарадкаванне месцаў, актуальнасць змешчаных звестак, і многае іншае.
Напярэдадні Дня Перамогі на воінскім пахаванні ў райцэнтры на перакрыжаванні вуліц Кастрычніцкай і Леніна ўстаноўлена мемарыяльная пліта з 25 прозвішчамі ваеннаслужачых. З пачатку года зроблены рамонт 16 воінскіх пахаванняў, трох месцаў баявой і воінскай славы. А па ініцыятыве жыхароў вёскі Волька на помніку загінулым землякам устаноўлена гранітная пліта з імёнамі вяскоўцаў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Сельвыканкамы, камунальнікі на воінскіх пахаваннях і пахаваннях ахвяр войнаў устанаўлівалі інфармацыйныя шыльды.
Кіраўнік раёна Мікалай Мароз адзначыў, што ёсць месцы і падзеі, у адносінах якіх фармалізм і забыццё не дапушчальны. І праз дзесяцігоддзі пасля вайны працягваем шукаць імёны невядомых салдат, добраўпарадкуем брацкія магілы, вяртаем з забыцця загінулых. Захаванне гістарычнай праўды пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны – галоўная і агульная задача, рэзюмаваў старшыня райвыканкама.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.