Кантэйнерная пляцоўка для збору цвёрдых камунальных адходаў, якая знаходзіцца ў двары дома № 8 па вуліцы Южакова ў Ляхавічах, нагадвае звалку


На фота, што даслалі падпісчыкі ў чат-бот “ЛВ” – карціна раніцы 27 мая. Кантэйнерная пляцоўка для збору цвёрдых камунальных адходаў, якая знаходзіцца ў двары дома № 8 па вуліцы Южакова, нагадвае звалку: кантэйнераў не бачна з-за мяхоў са смеццем, ды і ўвогуле забруджана ўся тэрыторыя пляцоўкі – бруд і антысанітарыя…

Як расказалі ў КУШВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”, штодня, акрамя нядзелі, спецыяльны транспарт камунгаса аб’язджае ўсе кантэйнерыя пляцоўкі, устаноўленыя ў дварах шматкватэрнікаў і вывозіць адходы. На маршрут у горадзе і сельскіх населеных пунктах выязджаюць тры адзінкі тэхнікі. У сувязі з тым, што адзін аўтамабіль знаходзіцца на рамонце, і з’явіліся пэўныя праблемы са своечасовым вывазам ЦКА.
Таксама ў камунгасе адзначылі: калі грамадзяне бачаць недахопы, звязаныя з несвоечасовай ачысткай кантэйнерных пляцовак, неабходна звяртацца ў аварыйна-дыспетчарскую службу камунгаса па нумары 6-56-98.

Пачынаецца лета, а з ім і спякота, што яшчэ больш абвострыць санітарную сітуацыю пры несвоечасовым вывазе смецця. І, кабгэтага не дапусціць, трэба каб камунальнікі своечасова наводзілі і падтрымлівалі парадак на кантэйнерных пляцоўках, а адказныя службы якасна маніторылі стан спраў.

Галіна КАНЬКО.