Абгон забаронены ці не на участку аўтадарогі Ляхавічы-Баранавічы праз вёску Літва

Землякі часта звяртаюцца ў газету за дапамогай і парадай. Рэдакцыя традыцыйна звароты накіроўвае кампетэнтным асобам і па магчымасці імкнецца надаць увагу кожнаму. На гэты раз у групе газеты ў сацыяльнай сетцы падпісчыца пацікавілася, ці была зменена разметка на пад’ездзе да вёскі Літва. Маўляў, зараз там абгон забаронены.
У АДАІ Ляхавіцкага РАУС патлумачылі, што сапраўды , на аўтадарозе каля Літвы з боку Баранавічаў, згодна з дарожным знакам і суцэльнай лініяй, абгон забаронены. І такая сітуацыя не першы год. Аднак прапрацоўваецца пытанне аб змяненні разметкі — з суцэльнай лініі на перарывістую. Тады абгон будзе дазволены. 
На сёння абгон дазволены на невялікім участку аўтадарогі Ляхавічы-Баранавічы, які  праходзіць  праз вёску Літва. там  нанесена адпаведная разметка, якая дазваляе абгон пры адсутнасці іншых забарон.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.