У парадку форма адна – абавязковая. У мінулую сераду ў рэйд адправіліся супрацоўнікі аддзелаў архітэктуры, будаўніцтва і землеўпарадкавання Ляхавіцкага райвыканкама

Пытанні навядзення парадку заўсёды актуальныя. Што і пацвярджае сумесны рэйд, у які ў мінулую сераду адправіліся супрацоўнікі аддзелаў архітэктуры, будаўніцтва і землеўпарадкавання райвыканкама.

1

Пад маніторынг трапіла прыватная забудова гарадскіх вуліц і завулкаў, а таксама некаторыя грамадскія месцы райцэнтра.
У якасці безгаспадарчых адносін начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Марына Завадская прывяла двор і прылеглую тэрыторыю аднаго з прыватных дамоў па вуліцы Цітовіча (фота 1). Пустазелле ў некалькі разоў перавышае 20-сантыметровы ўзровень. Відавочна, што распачатае на ўчастку будаўніцтва «завісла», а старыя пабудовы разбураюцца.

2

Лічы, яго двайнік знаходзіцца і па завулку Пушкіна (фота 2). Тут драўляная агаро-джа развалена і даўно патрабуе рамонту і афарбоўкі, ды і трава як на ўчастку, так і за яго межамі высокая. Насупраць аднаго дома па завулку Шасэйным (дарэчы, дваровая тэрыторыя і сам будынак у выдатным стане) – вялікая куча пяску – не самы прыгожы сюжэт, яшчэ і небяспечны.

– Згодна з Правіламі добра-ўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, гаспадары павінны сачыць за тэхнічным станам дамоў, гаспадарчых пабудоў і агароджы. Неабходна своечасова фарбаваць, рамантаваць і мяняць пашкоджаныя часткі і элементы, забяспечваць устойлівасць і цэласнасць агароджы. Забараняецца размяшчаць будаўнічыя і іншыя матэрыялы, уключаючы пясок, на землях агульнага карыстання. Такія матэрыялы дапускаецца захоўваць выключна ў межах прыватнага домаўладання, на тэрыторыі зямельнага ўчастка, які належыць грамадзяніну. Гэта важная мера для забеспячэння парадку і бяспекі. Згодна з артыкулам 22.10 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, за загрувашчванне вуліц, плошчаў, двароў, іншых земляў агульнага карыс-тання будаўнічымі матэрыяламі ці іншымі прадметамі, на грамадзян накладваецца штраф да 5 базавых велічынь, за парушэнне іншых правілаў добра-ўпарадкавання, за невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану – да 25 БВ, – адзначыла Марына Завадская.

Фантан у скверы – адно з папулярных месцаў для адпачынку
не толькі ў ляхавічан, але і ў гасцей горада. Добраўпарадкаванне тут –
справа гонару. Як высветлілася падчас рэйду, на пляцоўцы каля фантана разбіта плітачнае пакрыццё. Аб’ект знаходзіцца на балансе КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», таму арганізацыі неабходна выправіць сітуацыю.

Ёсць моманты, на якія варта звярнуць увагу і камунгасу, і раёну электрасетак, а таксама ўласнікам прыватных домаўладанняў у плане несвоечасовага скошвання травы на прысядзібных участках і землях агульнага карыстання, загрувашчванне тэрыторыі будаўнічымі матэрыяламі, плітамі і і г. д.
– Згодна з артыкулам 106 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі, гаспадар, незалежна ад таго, фізічная гэта асоба ці юрыдычная, павінен у межах прадастаўленых яму зямельных участкаў добраўпарадкаваць і эфектыўна выкарыстоўваць зямлю, папярэджваць зарастанне ўчасткаў хмызняковай раслінасцю і пустазеллем. З пачатку бягучага года 13 жыхарам Ляхавіцкага раёна вынесены папярэджанні за парушэнні правілаў па ахове земляў, – удакладняе начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Наталля Крымская.
Галіна КАНЬКО.
Фота з архіва аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама.