Парадак супраць беспарадку. На апаратнай нарадзе ў кіраўніка Ляхавіцкага раёна разглядалася пытанне эфектыўнага выкарыстання земляў на тэрыторыі Жарабковіцкага сельсавета

Не толькі ў Год добраўпарадкавання, але і пастаянна ў кожным населеным пункце павінны наводзіцца і падтрымлівацца чысціня і парадак.

Кіраўніцтву сельвыканкамаў, санітарнай, прыродаахоўнай
і землеўпарадкавальнай службам неабходна не толькі дзейсна кантраляваць ход работ па добраўпарадкаванні, але і арганізоўваць насельніцтва на добрыя справы. На гэтым пастаянна акцэнтуе ўвагу старшыня райвыканкама Мікалай Мароз. Канструктыўная размова адбылася на апаратнай нарадзе ў кіраўніка раёна, дзе разглядалася пытанне, як выконваюцца мерапрыемствы па навядзенні парадку, і эфектыўнасць выкарыстання земляў на тэрыторыі Жарабковіцкага сельсавета.

Сярод асноўных мерапрыемстваў, праведзеных сёлета і накіраваных на далейшае добраўпарадкаванне і паляпшэнне жыцця
вяскоўцаў, старшыня Жарабковіцкага сельвыканкама Ігар Віхноўскі назваў рэканструкцыю станцыі абязжалезвання ў Жарабковічах, рамонт помнікаў загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны, ліквідацыю несанкцыянаваных звалак бытавых і раслінных адходаў у вёсках Шавялі і Зубелевічы, знос пустуючых дамоў у Падлессі, Шавялях, Яцкаўшчыне, асфальтаване вуліцы Цэнтральнай у Падлессі, рамонт вуліцы Палявой у Зубелевічах, выдаленне 19 аварыйных дрэў. Найбольш актыўна займаюцца добраўпарадкаваннем на ўласных і замацаваных тэрыторыях Жарабковіцкія дзіцячы сад і школа, а таксама многія гаспадары прыватных сядзіб.
Стан спраў па навядзенні парадку праманіторылі прадстаўнікі розных службаў. У прыватнасці, галоўны спецыяліст райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Курловіч расказаў, што ў гэтым
напрамку праводзіцца значная работа. Разам з тым праблемных момантаў хапае. У прыватнасці, на землях ААТ «Нача» і «Жарабковічы» рэгіструюцца несанкцыянаваныя звалкі раслінных адходаў, рэшткаў ад разборкі будынкаў, дэмантажу абсталявання.
Сёлета супрацоўнікамі райЦГіЭ праведзены чатыры наглядныя мерапрыемствы ў Жарабковіцкім сельсавеце. Праманітораны 135 тэрыторый, парушэнні ўстаноўлены на 82. Выконваючы абавязкі галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача раёна Васілій Скараход падкрэсліў, што выяўленыя парушэнні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства многімі суб’ектамі гаспадарання аператыўна ўхілены. Тычыцца гэта ААТ «Жарабковічы», «Нача», райпо, раёна электрасетак. А вось камунгас, фермерская гаспадарка «МітДАСон» не надта спяшаюцца абкошваць тэрыторыі каля сваіх аб’ектаў. Пільная ўвага з боку санітарнай службы надаецца пытанням добраўпарадкавання прыватных домаўладанняў. З пачатку года праманітораны 1 075 падворкаў у 15 населеных пунктах сельсавета, парушэнні ўстаноўлены ў 23 домаўладаннях.
Дэталёвы расклад па стане спраў па выніках маніторынгу службы зрабіла начальнік аддзела архітэктуры, будаў-
ніцтва і ЖКГ райвыканкама Марына Завадская. Першачарговая ўвага – на парадак на могілках. Па яе словах, КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», на чыім балансе знаходзяцца гарадскія і вясковыя могілкі, неабходна істотна ўзмацніць работу. Так на могілках у Канюхах і Гулічах патрабуецца рамонт агароджы, Сваятычах – абкошванне тэрыторый, Зарытаве, Жарабковічах, Падлессі – ачыстка кантэйнерных пляцовак ад смецця. Марына Завадская адзначыла, што раёну электрасетак неабходна выправіць сітуацыю па выдаленні расліннасці на сваіх аб’ектах. Акцэнт зроблены на ўтрыманні і аднаў-
ленні вулічна-дарожнай сеткі. Разам з тым, як паказаў маніторынг, у населеных пунктах Жарабковіцкага сельсавета нямала праблемных момантаў: не ў поўным аб’ёме нанесена дарожная разметка, у наяўнасці дарожныя знакі з пашкоджаным пакрыццём, несвоечасова праводзіцца прафіляванне дарог, ухіляецца ямачнасць асфальтавага пакрыцця, абкошваюцца дарожныя ўскрайкі, тэрыторыі каля прыпыначных пунктаў.
Работу над памылкамі ў плане добраўпарадкавання павінен зрабіць Ляхавіцкі камунгас. Па словах Марыны
Завадскай, размова ідзе пра неналежны тэхнічны стан сельскіх ачышчальных збудаванняў, каналізацыйна-помпавых станцый, што, у сваю чаргу, ставіць пад пагрозу забеспячэнне экалагічнай бяспекі жыццядзейнасці людзей. Акрамя таго, не праводзіцца пакос расліннасці на тэрыторыі кацельні ў аграгарадку Жарабковічы, станцыі абязжалезвання ў Зубелевічах, гэта ж тычыцца тэрыторыі газаправода ў Зубелевічах, які на балансе раёна газазабеспячэння.
Год добраўпарадкавання прадаўжаецца. Прадаўжаем быць дбайнымі гаспадарамі і, калі трэба, рабіць работу над памылкамі там, дзе недапрацавалі.

Галіна КАНЬКО.