Пуцёўкі ў працоўнае лета

У мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця трэцяга працоўнага семестра Брэсцкай вобласці, на якую з’ехаліся больш за тры сотні студатрадаўцаў. Сярод іх і нашы землякі – першы сакратар райкама БРСМ Анастасія Дземідовіч і байцы студэнцкага сельскагаспадарчага атрада «Сузор’е» імя Героя Савецкага Саюза Германа Сцяпанавіча Цітова з Ляхавіцкага аграрнага каледжа.

Удзельнікі цырымоніі далучыліся да рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага». Ад удзячных нашчадкаў салдатам Перамогі – кветкі да Вечнага агню і мінута маўчання ў знак пашаны і памяці абаронцаў Брэсцкай крэпасці.
Цэнтральнай падзеяй мерапрыемства стала ўручэнне абласным штабам студатрадаў ГА «БРСМ» сімвалічных працоўных пуцёвак для работы на сацыяльна значных аб’ектах Брэстчыны і за яе межамі ў трэцім працоў-ным семестры 2025 года.
Пуцёўку атрымаў і тэрытарыяльны штаб студэнцкіх атрадаў Ляхавіцкай раённай арганізацыі БРСМ.
Пасля афіцыйнай цыры-моніі нашы землякі, як і ўсе студатрадаўцы, прынялі ўдзел у працоўнай акцыі – унеслі свой уклад ва ўзвя-дзенне Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе
Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.
– Калі знаходзілася ў свяшчэнным для ўсіх беларусаў месцы – Брэсцкай крэпасці, увесь час мяне суправаджала думка: нішто не забыта! Мы, маладое пакаленне, свята шануем памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны. А для нас кожны салдат той вайны – герой! Хвалююча і вельмі прыемна прыняць удзел у цырымоніі адкрыцця трэцяга працоўнага семестра. Студатрадаўскі рух –
адзін з вядучых напрамкаў дзейнасці БРСМ. І я рада, што з’яўляюся адной з тых, хто сёлета будзе звацца байцом студатрада, – падзялілася камандзір студэнцкага сельскагаспадарчага атрада «Сузор’е» Вікторыя Халадкова.
Першы сакратар райкама БРСМ Анастасія Дземідовіч падкрэсліла, што на Ляхавіч-чыне трэці працоўны семестр стартуе ўжо 2 чэрвеня. Сезон адкрываюць два сельскагаспадарчыя атрады з Ляхавіцкага аграрнага каледжа – «Сузор’е» імя Героя Савецкага Саюза Германа Сцяпанавіча Цітова і «Максімум» імя
Героя Савецкага Саюза Кірыла Пракопавіча Арлоўскага, якія будуць шчыраваць у ААТ «Жарабковічы» на авечкаферме і МТФ. Сёлета студ-атрадам прысвоены імёны герояў Савецкага Саюза, у тым ліку герояў Вялікай Айчыннай вайны. Гэта памяць пра ўсіх, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля сённяшняга мірнага жыцця. Юнакі і дзяўчаты папрацуюць на карысць роднага краю, далучацца да рабочых прафесій і заробяць грошы, а таксама цікава правядуць час.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.