У Ляхавічах з’явіўся дзяржаўны аграрна-лесатэхнічны каледж

Сёння пачынаецца новая старонка гісторыі адзінай у раёне ўстановы прафесійнай адукацыі. Каледж выдзелены са структуры Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, атрымаў статус юрыдычнай асобы і новую назву – установа адукацыі «Ляхавіцкі дзяржаўны аграрна-лесатэхнічны каледж».
Установа атрымала ліцэнзію на адукацыйную дзейнасць, што пацвярджае права на вядзенне адукацыйна-выхаваўчага працэсу, расказала “ЛВ” дырэктар установы адукацыі Ірына Прыступа-Юнік

