У фінальным мерапрыемстве дзясятага юбілейнага набору лідарскай платформы «Каманда будучыні» прынялі ўдзел і ляхавічане

5 чэрвеня ў Мінску адбылося фінальнае мерапрыемства дзясятага юбілейнага набору лідарскай платформы «Каманда будучыні».

 Сярод удзельнікаў – і маладыя парламентарыі з Ляхавіччыны.

 У рамках мерапрыемства адбыўся адкрыты дыялог Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай з удзельнікамі форуму.

– Сустрэча Наталлі Качанавай з удзельнікамі платформы «Каманда будучыні» прайшла ярка і запамінальна. Пытанні моладзь задавала самыя розныя: ад новых спецыяльнасцей на прадпрыемствах да прапаноў стварыць ТіkTоk Савету Рэспублікі. Сёння для моладзі адкрыты ўсе шляхі, калі ёсць годная ініцыятыва – заўжды падтрымаюць. На гэта накіраваны і праект «Каманда будучыні». Тут тыя, для каго грамадскі сектар работы – лічы, асноўны. На Ляхавіччыне побач са старэйшымі калегамі імкнёмся па максімуму заклікаць моладзь да шматлікіх спраў. Кіраўніцтва заўжды нас чуе, вучыць і падказвае. І гэтым вопытам мы таксама гатовы дзяліцца з іншымі, – адзначае старшыня Маладзёжнага савета пры Ляхавіцкім раённым Савеце дэпутатаў Яна Дзедуль.