Адпачынак па правілах. Участковы інспектар міліцыі Ляхавіцкага РАУС нагадвае

Изображение создано с помощью ИИ

Участковы інспектар міліцыі Ляхавіцкага РАУС Сяргей НЕГАРОЖЫН нагадвае, што зоны адпачынку, берагі рэк, сажалак і пляжы з’яўляюцца грамадскімі месцамі, а значыць, распіццё спіртных напіткаў там забаронена. За парушэнне – штраф ці адміністрацыйны арышт. Бацькі абавязаны пастаянна кантраляваць сваіх дзяцей і каля вады, і ў вадзе, нагадваць ім правілы паводзін, не дазваляць купацца без дазволу дарослых, тым больш у забароненых для купання месцах. Таксама Сяргей Негарожын расказаў і пра адказнасць за ўчыненне правапарушэнняў у грамадскіх месцах:

Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў у грамадскіх месцах, акрамя месцаў, прызначаных для гэтых мэт, як і з’яўленне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення, прадугледжвае адміністрацый-ную адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 8 БВ. За паўторнае на працягу года аналагічнае правапарушэнне – штраф у памеры да 15 БВ, ці грамадскія работы, ці адміністрацыйны арышт. За купанне ў забароненых месцах штраф можа дасягаць да 3 БВ.