Ляхавіцкі малочны завод зноў радуе навінкамі.ю Што прыдумалі на гэты раз

На гэты раз завадчане прапануюць атрымаць асалоду ад тварожнага дэсерту са смакам капучына і кавалачкамі кававага жэле.
На прылаўках магазінаў дэсерт не затрымліваецца — і дарослыя, і дзеці выбіраюць прадукцыю пад вядомай маркай «Ляхавічок» для смачнага і карыснага перакусу.
Юныя ляхавічане Саша і Аня Дыдышкі навінку прадэгуставалі і паставілі лайк смачнай навінцы. Вердыкт ад самых патрабавальных спажыўцоў: «Наша — смачней! Купляю беларускае!»
Купляюбеларускае
Нашасмачней!
Нашалепшае!
Купляюляхавіцкае



