Першыя на жніўным старце ў Ляхавіцкім раёне хлебаробы ААТ “Шлях новы”

Сёлета ляхавіцкім аграрыям належыць убраць каля 12,5 тысячы гектараў збожжавых і зернебабовых (і гэта без уліку сельгасугоддзяў “Фораланда”).

Пачынаюць сёлетняе жніво хлебаробы ААТ “Шлях новы”. Яны першыя на жніўным старце. На мяжы з Баранавіцкім раёнам аграрыі спрабавалі жаць азімы ячмень. З кожнага гектара мяркуюць падняць каля 50 цэнтнераў. Усяго гаспадарцы належыць убраць збожжа больш як з двух тысяч гектараў.

Падтрымаць хлебаробаў у поле прыехалі першы намеснік старшыні райвыканкама Васілій Пыжык, намеснік начальніка райсельгасхарчу Наталля Грынкевіч і кіраўнік «Шляху новага» Андрэй Коктыш. Пра планы на ўраджай пакуль разважаюць асцярожна, але, напрыклад, на гэтым полі мяркуюць падняць не менш за 50 цэнтнераў з гектара. Усяго ж гаспадарцы належыць убраць збожжа больш як з дзвюх тысяч гектараў.

Жніво пачынаецца! Нашы віншаванні і пажаданні вялікіх ураджаяў!