3 июля — День Независимости Республики Беларусь. С праздником!

Паважаныя ляхавічане!
Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 534-годдзем горада Ляхавічы!
Галоўнае свята краіны непарыўна звязана з памяццю аб вялікім подзвігу нашага народа. У год 85-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны мы асабліва яскрава ўсведамляем каштоўнасць міру, незалежнасці і стабільнасці. Няхай захаванне лепшых традыцый пакалення пераможцаў стане асновай умацавання адзінства беларусаў.
Ляхавічы ў гісторыі незалежнай краіны – багаты край з вялікай духоўнай спадчынай і традыцыямі рэлігійнай талерантнасці, адкрытай гасціннасці і дабра. З года ў год горад становіцца ўсё больш утульным і камфортным для жыцця, нарошчвае эканамічны патэнцыял, будуе жыллё, мадэрнізуе інфраструктуру.
Усім землякам жадаем добрага здароўя, бадзёрага настрою, аптымізму і душэўнага цяпла. Няхай у вашых дамах будзе светла і ўтульна, а ў кожнай сям’і пануюць гармонія і згода.
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.
Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!
Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды Дня Незалежнасці і чарговай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Гэтае свята – сімвал нашай свабоды, адзінства і гонару за нашу Радзіму. У гэты асаблівы дзень мы ўспамінаем пра тых, хто змагаўся за незалежнасць, пра нашы традыцыі і каштоўнасці, якія робяць Беларусь моцнай і працвітаючай краінай.
Выказваю ўдзячнасць кожнаму з вас за працу, адданасць справе і любоў да роднай зямлі. Няхай у вашых сэрцах заўсёды жыве гонар за Беларусь, а у кожным доме пануюць мір, згода і дабрабыт.
Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у рабоце і асабістым жыцці. Няхай наша краіна развіваецца і працвітае дзякуючы нашым сумесным намаганням!
Георгій ХЛЯБОВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

