Старшы лейтэнант Таццяна

Якімі рысамі характару павінна валодаць дзяўчына, каб апрануць форму з пагонамі? Мусіць, перш за ўсё, рашучасцю. Менавіта яна прывяла выпускніцу Куршынавіцкай школы, якая ў марах ужо бачыла сябе настаўніцай, у Салігорскі горна-хімічны каледж. Аб’ява пра набор на спецыяльнасць “папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый” зусім выпадкова трапіла на яе вочы і, без перабольшвання, перавярнула жыццё. Не пераканалі і настойлівыя маміны адгаворы, маўляў, гэта прафесія для мужчын.

Сёння інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Калгушкіна – ужо старшы лейтэнант унутранай службы, за плячамі – навучанне ў Гомельскім інжынерным інстытуце МНС і чатыры гады службы ў РАНС. У кола яе штодзённых абавязкаў уваходзяць прапаганда бяспечных паводзін і навучанне дзяцей і дарослых правілам супрацьпажарнай бяспекі. Таццяну часта можна сустрэць у школе ці дзіцячым садку, у працоўных калектывах і на сельскіх сходах. А яшчэ яна ўдзельнічае ў рэйдах і праверках жылога сектара, пры неабходнасці выязджае на пажары, цесна супрацоўнічае з раённай газетай. І вельмі гарманічна дапаўняе сур’ёзны мужчынскі калектыў РАНС.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *