Як плацім за ацяпленне

Налічэнне платы за паслугі па ацяпленні жылых памяшканняў спажыўцам, якія пражываюць у жылых дамах, не абсталяваных прыборамі групавога ўліку расходу цеплавой энергіі, ажыццяўляецца цеплазабяспечваючай арганізацыяй або пастаўшчыком паслуг, зыходзячы з агульнай плошчы гэтых памяшканняў і нарматыву, атрыманага на падставе фактычнага выкарыстання цеплавой энергіі на ацяпленне 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылых памяшканняў за прайшоўшы ацяпляльны перыяд, зацверджанага мясцовымі выканаўчымі або распарадчымі органамі ў маі кожнага каляндарнага года.
У выпадку недабораў (перабораў) платы са спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг за ацяпленне жылых памяшканняў на працягу ацяпляльнага перыяду, пастаўшчыком у маі кожнага года ажыццяўляецца пераразлік платы па нарматывах з улікам фактычнага выкарыстання цеплавой энергіі на ацяпленне за ацяпляльны перыяд, зацверджанага мясцовымі выканаўчымі або распарадчымі органамі ў маі справаздачнага года.
За ацяпляльны перыяд 2009-2010 г.г. фактычны нарматыў, зацверджаны райвыканкамам, склаў 0,029443 Гкал на 1 квадратны метр жылой плошчы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *