З 20 ліпеня тры сельскагаспадарчыя студатрады пачалі працаваць у гаспадарках Ляхавіцкага раёна.

З 20 ліпеня тры сельскагаспадарчыя студатрады пачалі працаваць у гаспадарках Ляхавіцкага раёна.

— Атрад “Звязда” імя Героя Савецкага Саюза Святланы Яўгеньеўны Савіцкай у складзе 10 навучэнцаў гарадскіх школ працуе ў якасці падсобных работнікаў на аб’ектах ААТ “Шлях новы”. 20 навучэнцаў Ляхавіцкага аграрнага каледжа і два — Начаўскай СШ аб’ядналіся ў атрад “Энергія” імя Героя Савецкага Саюза Алены Рыгораўны Мазанік і пачалі працоўныя будні ў ААТ “Нача”: фарбуруюць, прыбіраюць, рамантуюць. 18 агракаляджан з атрада «Фенікс» імя Героя Савецкага Саюза Надзеі Віктараўны Траян адшліфоўваюць свае аграрныя навыкі ў СВК “Ляхавіцкі” , — расказвае першы сакратар Ляхавіцкага райкама ГА БРСМ Карына Кузьміч.