Старшыня Ляхавіцкага райвыканкама Мікалай Мароз пра задачы ўборачнай кампаніі

Падчас селектарнай нарады па ўборачнай кампаніі Прэзідэнт адзначыў, што ў краіне ёсць усё неабходнае, каб своечасова і якасна ўбраць ураджай. Для нас гэта аксіёма. Зразумела, што кожнае жніво – экзамен для ўсіх структур аграрнага працэсу. Штодня змагаемся
з надвор’ем, як у любой справе, выяўляюцца іншыя нюансы, якія могуць запавольваць працэс. Але ж гэта, як гаворыцца, нашы праблемы. Будзем імкнуцца нарошчваць тэмпы ўборачнай кампаніі, каб з наступнага тыдня штодзень убіраць не менш як 6 працэнтаў плошчаў збожжавых. Такую задачу паставіў Кіраўнік дзяржавы.
А значыць, усе сілы на тое, каб жніво стала гісторыяй поспехаў. А гэта зладжаная праца ўсіх элементаў уборачнага механізму. Камбайны, трактары, зернесушыльныя комплексы… – за гэтым пільная ўвага. Кадры. Сёння – гэта стваральнікі гарантыі нашай харчовай бяспекі. Нашы працавітыя людзі – наш гонар.

