Андрэй Новік, дырэктар ААТ «Жарабковічы»

– Прэзідэнт краіны – чалавек наш, аграрый. Ён лепш за іншых
ведае тонкасці ўборачнай, таму яго словы падчас селектара –
пад аловак, выканаць безагаворачна. Для кіраўніка прадпрыемства жніво – заўжды час асаблівага хвалявання, гэта іспыт усёй каманды гаспадаркі. Таму кабінет у маршрутным лісце кіраўніка амаль не значыцца. Заўжды ў полі, на мехдварах, зернетаках – усюды важна
самастойна пераканацца ў зладжанай рабоце. Сёння на палях
ААТ «Жарабковічы» шчыруюць 12 камбайнаў. Гэта тэхніка, безумоўна, рыхтавалі да сезону, аднак і падчас жніва здараюцца тэхнічныя непрыемнасці. Таму на кантролі і аператыўнасць вырашэння такіх сітуацый, за прастой адказвае, у першую чаргу, кіраўнік. Безумоўна, кіраўніцтва гаспадаркі зацікаўлена ў тым, каб нашы механізатары працавалі ў камфортных умовах – гэта і тэхнічны аспект, увага харчаванню, матэрыяльнаму заахвочванню. Калі працаўнік задаволены – тады і вынік радуе. А нашы вынікі ў гэтым годзе не павінны падвесці: 88 цэнтнераў з гектара дэманструе азімы ячмень, 41 – дае рапс. Гэта на парадак вышэй мінулагодніх паказчыкаў. Уборачная кампанія – працэс характарны! Прыемна, што першая раённая тысяча – наша, жарабковіцкая. Няхай характар гэтага жніва стане пераможным.

