СУП «Белазем’е» запрасіла на маладзёжную тысячу! На перадавой — маладыя хлебаробы
Маладзёжны экіпаж у складзе Ільі Грачыха і Глеба Ракаўца на камбайне GS12A1 PRO першым у раёне намалацілі 1000 тон збожжа.
– Проста малацілі і нават не падазравалі, што ў раёне мы станем першымі. Прыемна, што наша «Белазем’е» — першае ў жніўна-маладёжным старце, — разгубленыя ад ўвагі гавораць камбайнеры.
А ўвагі ў гэту раніцу было шмат. Ад раённай улады юнакоў віншаваў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Васілій Пыжык. Падарункі ад аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, галіновага прафсаюза, кіраўніцтва гаспадаркі.
І, канешне, маладым — падарункі і словы падзякі за рэкорд ад райкама БРСМ. У рамках рэспубліканскага праекта «Моладзь – за ўраджай!» райкам БРСМ віншуе з важкім тысячным намалотам маладых і працавітых, за якімі будучыня і харчовая бяспека краіны.
Дарэчы, для Глеба Ракаўца — гэта першае працоўна-прафесійнае лета пасля вучобы. І яно такое пераможнае!
Падрабязнасці ў наступным нумары «ЛВ».











